Беларусы смуткуюць разам з палякамі
13.04.2010
—
Новости регионов
|
Каля польскай амбасады ў Мінску некалькі гадзін стаяла каля дваццаці чалавек, якія прыносілі кветкі, выказвалі спачуванні.
Як паведамілі ў амбасадзе Польшчы, сёння у будынку пасольства па вуліцы Румянцава, 6 у Мінску змешчана жалобная кніга. Там жадаючыя змогуць пакінуць словы спачування польскаму народу з нагоды трагічнай гібелі палякаў, у тым ліку прэзідэнта краіны Леха Качыньскага, у авіякатастрофе пад Смаленскам. Беларусы нясуць кветкі да польскай амбасады. Каля цэнтральнай брамы ляжаць белыя і чырвоныя гваздзікі і ружы, запалены памінальныя свечкі. На тэрыторыі амбасады прыспушчаны дзяржаўны сцяг Польшчы, а таксама сцяг Еўрасаюза. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля польскай амбасады ў Мінску некалькі гадзін стаяла каля дваццаці чалавек, якія прыносілі кветкі, выказвалі спачуванні.
|
|