Бел-чырвона-белы сьцяг на “страле” будаўнічага крана ў Віцебску
08.05.2010
—
Новости регионов
|
Мінулай ноччу нацыянальны сьцяг зьявіўся ў цэнтры гораду, на новабудоўлі па вуліцы Леніна. Невядомы Мірон вывесіў яго каля 3-й гадзіны ночы. На досьвітку сьцяга ўжо не было. Вежавы кран, на «страле» якога быў вывешаны сьцяг, працуе на будаўніцтва «піраміды» — так у Віцебску называюць будынак культурна-дзелавога цэнтру па вуліцы Леніна. Паводле чутак, у «піраміду» мае перасяліцца абласная управа КДБ, якая цяпер месьціцца ў былым губэрнатарскім палацы па вуліцы Савецкай.З крыніц, вартых даверу, вядомы зьмест цыдулкі, якая была прымацавана да сьцяга: «Асьвяціў новыбудоўлю „канторы“. Каб замест савецкага КДБ паўстала Беларуская Служба Бясьпекі (скарочана БСБ). У новы будынак — з гістарычнымі сымбалямі і без ідэалёгіі і чэкізму. Хай умацоўваецца нацыянальная бясьпека беларускай незалежнай дзяржавы. Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон.» Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінулай ноччу нацыянальны сьцяг зьявіўся ў
|
|