Кардынал Казімір Свёнтэк у рэанімацыі
21.05.2010
—
Новости регионов
|
Днямі ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр траўматалогіі і артапедыі быў шпіталізаваны арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі на пенсіі, Апостальскi Адмiнiстратар Пінскай дыяцэзіі кардынал Казімір Свёнтэк.
Старэйшы на Беларусі каталіцкі святар зламаў шыйку бядра. Улічваючы ўзрост пацыента, а таксама тып пералома, медыкі вырашылі не ставіць Казіміру Свёнтэку пратэз, а зрабіць менш траўматычную аперацыю – устанавіць металаканструкцыю. Зараз Казімір Свёнтэк знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні РНПЦ, для яго абсталяваны асобны блок. Кардынала рыхтуюць да аперацыі. Трэба адзначыць, што Казімір Свёнтэк не толькі старэйшы на Беларусі каталіцкі святар. На сённяшні дзень найстарэйшымі кардыналамі ў свеце з’яўляюцца італьянец Эрзільё Таніні і беларускі іерарх Казімір Свёнтэк. Ім па 95 гадоў. Народная Воля Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямі ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр траўматалогіі і артапедыі быў шпіталізаваны арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі на пенсіі, Апостальскi... |
|