У Мінску падаражэў праезд на маршрутных таксі
21.05.2010 14:22
—
Новости регионов
|
Паведамілі ва ўпраўленні цэнавой палітыкі Мінгарвыканкама. Згодна з рашэннем Мінгарвыканкама №1007 ад 29 красавіка 2010 года, апублікаваным 20 мая ў газеце «Минский курьер», кошт праезду ў маршрутных таксі на адлегласць да 10 км складае 1.750 рублёў, звыш 10 км — 2.250 рублёў.Папярэдняе павышэнне кошту паслуг маршрутных таксі было 5 лістапада 2008 года. Тады была ўстаноўлена гранічная цана — 1.850 рублёў. Спецыялісты звязваюць павышэнне тарыфаў з ростам цэн на бензін і запчасткі. Сёння ў Мінску сетка маршрутных таксі складаецца з 91 маршрута. Гэты від транспарту ахоплівае не толькі сталіцу, але і прыгарад. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паведамілі ва ўпраўленні цэнавой палітыкі Мінгарвыканкама.Згодна з рашэннем Мінгарвыканкама №1007 ад 29 красавіка 2010 года, апублікаваным 20 мая ў газеце «Минский...
|
|