У Мінску з-за моцнага дажджу месцамі спыніўся рух грамадскага транспартуУ прыватнасці, як паведамілі БелаПАН відавочцы, больш за сорак хвілін не хадзілі тралейбусы па вуліцах Арлоўскай (з-за падтаплення ў раёне прыпынку «Другое кальцо»), Карастаянавай, бульвары Шаўчэнкі, вуліцы Каліноўскага (было затоплена скрыжаванне з вуліцай Кнорына). Падчас залевы 4 чэрвеня ў Мінску было падтоплена восем участкаў вулічна-дарожнай сеткі, на якіх спыняўся рух 27 маршрутаў грамадскага транспарту. 24 ліпеня 2009 года ў Мінску ў выніку моцнага ліўня было падтоплена больш за 100 падвальных памяшканняў і 77 участкаў аўтамабільных дарог. З падвальных і цокальных паверхаў будынкаў былі выратаваныя 52 чалавекі, эвакуіравана з аўтатранспарту — 494. Быў прыпынены рух па 24 тралейбусных, шасці аўтобусных і чатырох трамвайных маршрутах. На двух станцыях метрапалітэна — «Парк Чалюскінцаў» і «Усход» — цягнікі на працягу 15 хвілін праходзілі без прыпынкаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У прыватнасці, як паведамілі БелаПАН відавочцы, больш за сорак хвілін не хадзілі тралейбусы па вуліцах Арлоўскай (з-за падтаплення ў раёне прыпынку «Другое...
|
|