Сёння пачынаецца цэнтралізаванае тэставанне
14.06.2010
—
Новости регионов
|
![]() Сёлета для праходжання ўсіх прадметаў тэставання зарэгістраваліся больш як 172 тыс. чалавек, якія напішуць каля 479 тыс. тэстаў. На ЦТ неабходна ўзяць дакумент, які засведчвае асобу, і асадку з чорным стрыжнем. «Без пашпарта, пасведчання на права жыхарства або любога іншага дакумента, што засведчвае асобу абітурыента, ён нават не зможа прайсці ў будынак», — папярэдзіў Мікалай Фяськоў. Паперу для чарнавіка абітурыентам выдадуць ужо ў аўдыторыі. Пасля заканчэння тэставання чарнавікі неабходна здаць арганізатарам. Усе іспыты пачынаюцца а 11.00, але лепш прыехаць загадзя, каб прайсці кантроль і знайсці сваю аўдыторыю, параіў Мікалай Фяськоў. Месца правядзення іспытаў можа не супадаць з адрасам пункта рэгістрацыі, таму, адпраўляючыся на тэставанне, трэба ўважліва прачытаць выдадзеныя на рукі дакументы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першы іспыт у выглядзе цэнтралізаванага тэставання адбудзецца сёння, у панядзелак, у 67 тыс. 483 беларускіх абітурыентаў. |
|