Змяняюцца маршруты руху грамадскага транспарту ў сувязі з асфальтаваннем дарогі
18.06.2010 17:44
—
Новости регионов
|
У сувязі з асфальтаваннем праезнай часткі шэрагу сталічных вуліц змяняюцца маршруты руху грамадскага транспарту, паведамілі ў КУП «Мінсктранс». З‑за капітальнага рамонту вуліцы Якубоўскага ад вуліцы Панамарэнкі да вуліцы Адзінцова з поўным закрыццём руху ўсіх відаў транспарту з 5.00 19 чэрвеня да 5.00 21 чэрвеня рух тралейбусаў маршруту №9 арганізуецца па вуліцах Адзінцова, Цімашэнкі, Прытыцкага, Бельскага, Панамарэнкі ў абодвух напрамках. Аўтобусы маршрутаў №№116, 121 будуць рухацца па вуліцах Шаранговіча, Панамарэнкі, Цімашэнкі, Адзінцова ў абодвух напрамках з выкананнем усіх прыпынкаў на змененым участку. У сувязі з капітальным рамонтам праезнай часткі вуліцы Чыжэўскіх на ўчастку ад скрыжавання з вуліцай Ігуменскі Тракт да скрыжавання з вуліцай Я.Лучыны з 22.00 18 чэрвеня да 5.00 19 чэрвеня рух аўтобусаў маршрутаў №№3, 85С, 102 арганізуецца па вуліцах Ігуменскі Тракт, Я.Лучыны ў абодвух напрамках. На перыяд асфальтавання праезнай часткі ў раёне скрыжавання вуліц Козыраўская і Сонечная 19 чэрвеня з 8.00 да 22.00 рух аўтобусаў маршруту №3Д арганізуецца па вуліцах Маякоўскага, Вялікаморская, Роменская, Сонечная ў абодвух напрамках. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязі з асфальтаваннем праезнай часткі шэрагу сталічных вуліц змяняюцца маршруты руху грамадскага транспарту, паведамілі ў КУП «Мінсктранс».З‑за...
|
|