ДАІ праводзіць комплекс мерапрыемстваў . 21.by

ДАІ праводзіць комплекс мерапрыемстваў

25.06.2010 12:25 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З 25 чэрвеня ў Мінску праводзіцца комплекс мерапрыемстваў «Хуткасць», паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Акцыя, тэрмін якой не абмежаваны, накіравана на папярэджанне ДТЗ у выніку перавышэння хуткасці. Падчас акцыі будзе праводзіцца масіраваная адпрацоўка асноўных гарадскіх магістраляў і МКАД. Кантроль хуткасці будзе ажыццяўляцца стацыянарна і ў транспартным патоку з патрульных машын і машын стандартнага выканання. У горадзе і на МКАД дадаткова будуць устаноўлены стацыянарныя хуткасцемеры з відэафіксацыяй «Арэна».

Да парушальнікаў хуткаснага рэжыму будуць прымяняцца «самыя строгія меры адміністрацыйнага ўздзеяння, аж да пазбаўлення права кіравання транспартным сродкам», папярэджваюць у ДАІ.

Паводле звестак Дзяржаўтаінспекцыі, за пяць месяцаў гэтага года ў Мінску па прычыне перавышэння хуткасці адбылося 59 ДТЗ, у якіх пяць чалавек загінулі, 77 — атрымалі раненні.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 25 чэрвеня ў Мінску праводзіцца комплекс мерапрыемстваў «Хуткасць», паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. Акцыя, тэрмін якой не абмежаваны,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика