Штодня мінчане з'ядаюць 44 тоны марожанага
14.07.2010 17:26
—
Новости регионов
|
Мінчане б’юць рэкорды па спажыванні халодных дэсертаў. Гэтаму спрыяе небывалая спёка. Як паведаміла начальнік аддзела прадуктаў жывёлагадоўлі Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Тамара Глазко, штодня прадпрыемствы гандлю рэалізуюць у сталіцы каля 44 тон марожанага, тады як у мінулым годзе ў ліпені аб’ёмы продажаў былі на ўзроўні 38 тон. Па яе словах, у горадзе рэалізуюцца вырабы мінскіх фабрык, прывозяць сваю прадукцыю ў сталіцу і прадпрыемствы з Гродна, Брэста, Магілёва, Лепеля, Барысава, Баранавічаў, Слуцка. Што тычыцца асартыментнага пераліку, то ў буйных гандлёвых прадпрыемствах пакупнікам прапануюць 50 і больш найменняў марожанага. Прычым ільвіная доля ледзяных прысмакаў айчыннай вытворчасці. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінчане б’юць рэкорды па спажыванні халодных дэсертаў. Гэтаму спрыяе небывалая спёка. Як паведаміла начальнік аддзела прадуктаў жывёлагадоўлі... |
|