У Мінску скардзяцца на спёку ў офісных памяшканнях
21.07.2010 16:59
—
Новости регионов
|
У Мінску зафіксаваныя скаргі на спёку ў офісных памяшканнях, аднак яны адзінкавыя, паведаміла першы намеснік галоўнага лекара Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталля Жукава на Паводле слоў Жукавай, да іх у цэнтр паступіла каля дзесяці скаргаў на высокую тэмпературу ў офісах. Скардзяцца, у асноўным, офісныя работнікі, адзначыла спецыяліст. Ад работнікаў будаўнічых арганізацый і прамысловых прадпрыемстваў падобных скаргаў не паступала.Пытанне арганізацыі ўмоў працы ў офісах знаходзіцца ў кампетэнцыі наймальнікаў, падкрэсліла Жукава. Менавіта яны ў спёку маюць права мяняць рабочы графік, рабіць больш працяглы перапынак ў гадзіны найбольшай спёкі, выдаваць спецадзенне, усталёўваць кандыцыянеры, душавыя кабіны і г.д. «Практычна ў кожнай арганізацыі існуе калектыўны дагавор, прафсаюз, з дапамогай якога можна вырашыць пытанні паляпшэння умоў працы», — заўважыла Жукава. Што тычыцца грамадскіх будынкаў (бібліятэк, ВНУ, магазінаў), то, паводле меркавання спецыяліста, іх адміністрацыя павінна быць зацікаўленая ў тым, каб зрабіць камфортнымі ўмовы знаходжання наведвальнікаў. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску зафіксаваныя скаргі на спёку ў офісных памяшканнях, аднак яны адзінкавыя, паведаміла першы намеснік галоўнага лекара Мінскага гарадскога цэнтра... |
|