На бульвары Шаўчэнкі часова змяняецца рух транспарту. 21.by

На бульвары Шаўчэнкі часова змяняецца рух транспарту

30.07.2010 13:47 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У сувязі з капітальным рамонтам бульвара Шаўчэнкі ў Мінску часова змяняюцца маршруты руху грамадскага транспарту.

Як паведамляе прадпрыемства «Мінсктранс», з 22 гадзін 30 ліпеня да 5.00 31-га, з 22.00 31 ліпеня да 5.00 1 жніўня і з 22.00 1 жніўня да 5 гадзін 2-га рух аўтобусаў маршрута № 38 у абодвух напрамках будзе арганізаваны па вуліцах Карастаянавай, Крапоткіна, Харужай з выкананнем усім прыпынкаў.

Рух тралейбусаў маршрута № 12 у бок дыспетчарскай станцыі (ДС) «Лермантава» арганізуецца па вуліцах Карастаянавай, Арлоўскай, Сурганава і Куйбышава, у бок ДС Карастаянавай — па вуліцах Харужай, Багдановіча, Арлоўскай і Карастаянавай.

Тралейбусы маршрута № 22 будуць працаваць да 21.30.

З мэтай кампенсацыі знятага тралейбуснага руху ў названыя дні з 21.30 арганізуецца часовы аўтобусны маршрут № 22-Т ДС «Карастаянавай» — «Станцыя метро «Пл. Я.Коласа» з накіраваннем па вуліцах Карастаянавай, Крапоткіна і Харужай у прамым напрамку і па вуліцах Чырвонай, пр-це Машэрава, вуліцах Куйбышава, Харужай, Крапоткіна і Карастаянавай у зваротным напрамку з выкананнем усіх прыпынкаў.

Падзяліцца навіной: 
Марына Носава, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязі з капітальным рамонтам бульвара Шаўчэнкі ў Мінску часова змяняюцца маршруты руху грамадскага транспарту. Як паведамляе прадпрыемства «Мінсктранс»,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика