У
02.08.2010 13:47
—
Новости регионов
|
Першы электрацягнік, сабраны для Мінска швейцарскай кампаніяй Stadler, прыбудзе ў Беларусь ужо ў студзені 2011 года. Састаў электрацягніка даставяць са Швейцарыі на шасці грузавіках, даўжыня кожнага з якіх складзе 34 метры, вышыня 5 метраў. Перадэксплуатацыйныя выпрабаванні цягнік пройдзе ў лакаматыўным дэпо ў Баранавічах, пасля чаго яго даставяць у Мінск. Паводле інфармацыі БЧ, у зборцы цягніка возьмуць удзел беларускія спецыялісты маторвагоннага дэпо сталіцы, якія адправяцца ў Швейцарыю для дэталёвага азнаямлення з вытворчасцю гэтай тэхнікі. Там жа пройдуць навучанне беларускія машыністы, якія будуць кіраваць новымі цягнікамі. Кантракт на куплю дзесяці сучасных электрацягнікоў са швейцарскай кампаніяй Stadler БЧ заключыла ў межах праекта "Гарадская электрычка". Кошт кожнага цягніка — 6 мільёнаў еўра. Шэсць цягнікоў злучаць станцыі Мінск-Пасажырскі і Ждановічы, чатыры будуць працаваць на рэгіянальных маршрутах. У перспектыве плануецца, што гарадская электрычка злучыць сталіцу з гарадамі-спадарожнікамі. Чакаецца, што першая электрычка будзе запушчаная ў 2011 годзе. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першы электрацягнік, сабраны для Мінска швейцарскай кампаніяй Stadler, прыбудзе ў Беларусь ужо ў студзені 2011 года. Састаў электрацягніка даставяць са Швейцарыі на... |
|