Веладарожак у Мінску стане больш. 21.by

Веладарожак у Мінску стане больш

08.09.2010 15:55 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У кожным раёне Мінска будуць пабудаваныя пяцікіламетровыя веладарожкі, паведаміў на прэс-канферэнцыі 8 верасня старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.

Паводле яго інфармацыі, зараз распачалося іх праектаванне. Ладуцька адзначыў станоўчы вопыт будаўніцтва веладарожкі, якая працягнулася на 27 км уздоўж набярэжнай Свіслачы і была адкрытая ў верасні 2009 года.

Акрамя гэтага, Ладуцька паведаміў пра пачатак будаўніцтва культурна-спартыўнага комплексу «Чыжоўка-арэна», у падмурак якога забіты першыя 300 паляў. Акрамя гэтага за лета праведзена праца па рэканструкцыі шматлікіх адкрытых спартыўных пляцовак. Так, створаны лёгкаатлетычны комплекс на базе стадыёна «Арбіта» ў Кастрычніцкім раёне сталіцы.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У кожным раёне Мінска будуць пабудаваныя пяцікіламетровыя веладарожкі, паведаміў на прэс-канферэнцыі 8 верасня старшыня Мінгарвыканкама Мікалай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика