У Мінску ацяпленне ў дамах можа быць уключана на гэтым тыдні. 21.by

У Мінску ацяпленне ў дамах можа быць уключана на гэтым тыдні

04.10.2010 10:46 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта паведаміў начальнік аддзела энергетыкі Мінгарвыканкама Анатоль Лаўнічук у панядзелак журналістам.

Анатоль Лаўнічук адзначыў, што ў аўторак, 5 кастрычніка, у Мінгарвыканкаме адбудзецца пасяджэнне рабочай групы, на якім будзе разгледжана пытанне наконт пачатку ацяпляльнага перыяду ў жылым фондзе сталіцы. «Усё залежыць ад умоў надвор’я.

Калі надвор’е пагоршыцца, то цяпло ўключым на гэтым тыдні»,

— сказаў начальнік аддзела, пры гэтым дадаўшы, што, па прагнозах сіноптыкаў, пацяплення на гэтым тыдні не прадбачыцца.

Паводле яго звестак, сярэднесутачная тэмпература паветра не перавысіла нарматыў, які дае падставу для пачатку ацяпляльнага сезона ў дамах (сярэднесутачная тэмпература вонкавага паветра на працягу пяці дзён павінна складаць 8 градусаў цяпла), «віной» — цёплая субота.

«Прагноз сіноптыкаў на наступныя тры дні ў нас ёсць. Фронт з поўначы прынясе холад, але холад закране горад часткова», — сказаў Анатоль Лаўнічук, падкрэсліўшы, што ніхто не будзе затрымліваць ўключэнне цяпла ў дамах, усё будзе выканана ў адпаведнасці з нарматывамі.

«Мы будзем глядзець не на каляндар, а на тэрмометр», — падкрэсліў ён. У гэтай сувязі Анатоль Лаўнічук адзначыў, што сёлета ацяпленне ў дзіцячых садках, школах і бальніцах Мінска было ўключана на тыдзень раней, чым у мінулым годзе, — 1 кастрычніка (у 2009 годзе — 5 кастрычніка).

Падзяліцца навіной: 
Аксана Шыкуць, БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміў начальнік аддзела энергетыкі Мінгарвыканкама Анатоль Лаўнічук у
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика