Ля сталічнага цырка паставяць чатыры скульптуры. 21.by

Ля сталічнага цырка паставяць чатыры скульптуры

15.10.2010 10:50 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каля абноўленага пасля грандыёзнай рэканструкцыі будынку Беларускага дзяржаўнага цырку неўзабаве паставяць чатыры скульптурныя кампазіцыі. Як распавёў агенцтву «Мінск-Навіны» аўтар работ скульптар Сяргей Бандарэнка, блізу каланады будынка на спецыяльных выступах паставяць двух клоунаў, якія нібыта стануць заклікаць публіку на паказ. Адзін клоун будзе з велічэзным барабанам, а другі з трубой.

Перад самім будынкам цырка з’явіцца балерына-вершніца на кані. Гэтую кампазіцыю ўсталююць на шасціметровай калоне, каб яна добра праглядалася з усіх бакоў. Бліжэй да перакрыжавання з вуліцай Янкі Купалы размесціцца яшчэ адна скульптура — пірамідка з жывёлаў: на вялікай чарапасе стаіць кот, а на іх — маленькі слонік.

Падзяліцца навіной: 
Паводле Еўрарадыё

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля абноўленага пасля грандыёзнай рэканструкцыі будынку Беларускага дзяржаўнага цырку неўзабаве паставяць чатыры скульптурныя кампазіцыі. Як распавёў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика