У Мінску з'явіліся вуліца Лівенцава і завулак Салаўіны
10.11.2010 10:49
—
Новости регионов
|
У беларускай сталіцы з"явіліся дзве новыя вуліцы, старыя могілкі здабылі назву, а адна з набярэжных рэкі Свіслач цяпер будзе звацца па-новаму. Адпаведнае рашэнне прыняла Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў. У дакуменце, у прыватнасці, гаворыцца пра прысваенне праектаванай вуліцы ў межах вуліц Адэскай, Лаза, Ушакова, Катоўскага, Чалюскінцаў імя партызана і савецкага чыноўніка Віктара Ільіча Лівенцава, які памёр у мінулым годзе. Надалей яна будзе называцца «вуліца Лівенцава». Праезду ў 11-м квартале жылога комплексу «Вясёлкавы» (малапавярховая забудова ў межах вуліц Піянерскай, Ціхай, завулка Ціхага) прысвоена назва «завулак Салаўіны». Безназоўным могілкам у межах вуліцы Чарвякова і Старавіленскага гасцінца прысвоена назва «Мінскія брацкія ваенныя могілкі 1914–1918 гг.».Нарэшце, вуліца Камунальная набярэжная пераназвана ў Траецкую набярэжную. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А Камунальная набярэжная стала Траецкай набярэжнай.
|
|