Кантэйнеры для збору скарыстаных батарэек з"явяцца ў сталіцы да канца года. Як паведаміў галоўны спецыяліст аддзела энергетыкі Мінгарвыканкама Арцём Лапко,
усяго ў горадзе з"явіцца 90 такіх урнаў. Яны будуць размешчаны ў гандлёвых цэнтрах і школах горада.
Па словах Лапко, батарэйкі з кантэйнераў будуць збіраць брыгады супрацоўнікаў «Спецкамунаўтатранса» і адвозіць на спецыяльны склад прадпрыемства «Экарэс».