ДАІ заклікае кіроўцаў 6 і 7 снежня (панядзелак-аўторак) выключыць са свайго маршруту некаторыя гарадскія магістралі, па якіх будуць рухацца калоны з дэлегатамі чацвёртага Усебеларускага сходу.
Ад вечара 5 снежня да позняга вечара 7 снежня магчымы заторы з-за руху калон па праспектах Незалежнасці, Пераможцаў, Машэрава, Партызанскім, Пушкіна, вуліцы Арлоўскай.