Тры прычыны пабываць у вёсцы Шарын Ельскага раёна
17.05.2018
—
Новости регионов
|
>
У гэтым годзе вёсцы Шарын спаўняецца 500 гадоў. Згадзіцеся, юбілей даволі значны. Нягледзячы на тое, што цяпер Шарын – маленькая вёсачка, гэты населены пункт, па словах мясцовых старажылаў, мае багатую гісторыю. Маленькая вёсачка з вялікім лёсам Шарын упершыню ўзгадваецца ў 1518 годзе, сведчыць кніга Паўла Клепацкага «Нарысы па гісторыі Кіеўскай зямлі. Літоўскі перыяд», выдадзеная ў Адэсе ў 1912 годзе, як вёска ў Мінскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 18 стагоддзі, пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай, трапіла ў склад Расійскай імперыі. У 1811 годзе стала ўладаннем багатага дваранскага роду Сулістроўскіх. Згодна з дадзенымі перапісу канца ХІХ стагоддзя, у Шарыне была школа граматы, хлебазапасны магазін, два конныя млыны, працавала кузня. У гэты ж час вёска была самай шматлюднай: у 1897 годзе налічвалася 86 двароў і 499 жыхароў, у 1907 годзе – 100 двароў і 543 жыхары, у 1959 – 390 жыхароў. Сёння ў Шарыне жыве толькі 17 чалавек… Частка Валынскага тракту праходзіла праз Шарын Словы Анатоля Крупы пра паходжанне назвы вёскі пацвярджаюць і жыхары Шарына Мікалай і Мальвіна Кісель. У Шарыне ёсць скарб Па словах мясцовых жыхароў, у Шарыне, магчыма, на месцы былых млыноў, было закапана золата. Многія спрабавалі знайсці яго, але пакуль безвынікова. Можа, каму-небудзь яшчэ пашанцуе знайсці шарынскі скарб? Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> У гэтым годзе вёсцы Шарын спаўняецца 500 гадоў. Згадзіцеся, юбілей даволі значны. Нягледзячы на тое, што цяпер Шарын – маленькая вёсачка, гэты населены пункт, па...
|
|