В деревне Осовы Докшицкого района жители обновили памятник безвинно погибшим землякам. 21.by

В деревне Осовы Докшицкого района жители обновили памятник безвинно погибшим землякам

16.06.2018 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


img_2375
Помнік бязвінна загінулым землякам у гады Вялікай Айчыннай вайны аднавілі жыхары вёскі Асавы Бягомльскага сельсавета.

Яго асвячэнне адбылося ў памінальную траецкую суботу, напярэдадні памятнай даты той далёкай жудаснай трагедыі, калі падчас карніцкай аперацыі “Котбус” у полымі загінула 53 асаўчаніна. Той чорны дзень – 27 мая 1943 года – застаўся назаўсёды ў памяці выжыўшых. Сярод іх быў Іван Сушко, сям’я якога згарэла. Пасля вайны былы партызан паставіў помнік на месцы, дзе былі жывымі закатаваны землякі. Вяскоўцы вельмі ўдзячны за добрую справу Івану Мікалаевічу, якога, на жаль, ужо няма. Драўляны помнік з цягам часу патрабаваў аднаўлення. Завадатарам яго рэстаўрацыі стала мясцовая актывістка Ларыса Палачаніна.

– Ідэя зрабіць новы помнік з’явілася даўно, – гаворыць Ларыса Іванаўна. – Вельмі прыемна, што рэалізаваць яе атрымалася менавіта ў Год малой радзімы. Вядома, што аднаму ў любой справе цяжка, а таму пра задуму размаўляла з кожным у вёсцы. Людзі адгукнуліся. Дапамаглі ўсім, чым маглі.

У Докшыцкім раёне нямецка-фашысцкія захопнікі правялі сем буйных карных экспедыцый, падчас якіх чынілі зверствы і гвалт над мірным насельніцтвам. Так, у Докшыцкім і Бягомльскім раёнах былі знішчаны 115 вёсак, расстраляны, спалены жывымі, закатаваны 21 590 чалавек. Самай страшнай і жорсткай была аперацыя “Котбус”, якая праходзіла ў маі – чэрвені 1943 г.  

Зараз пад маладымі дубкамі расчышчана месца, пастаўлены крыж з Цудатворнай іконай “Спагнанне Загінулых”, тут жа – камень з шыльдай, на якой пазначаны дзень трагедыі. Жанчыны пасадзілі кветкі. Ураджэнец Асавоў Мікалай Палітыка склаў спіс прозвішчаў землякоў, якіх закатавалі фашысты, а таксама прапанаваў пакласці ля помніка горкай кавалкі вугалю… Таксама сярод першых памочнікаў у аднаўленні і добраўпарадкаванні памятнага месца былі Алег Дударонак, Святлана Скакун, Валянціна Скакун, Ніна Аўласка, Іосіф Палачанін і многія іншыя.


Мясцовыя актывісты Ларыса Палачаніна і Мікалай Палітыка.

Мясцовыя актывісты
Ларыса Палачаніна і Мікалай Палітыка.

Пра святасць справы, якую зрабілі жыхары в. Асавы, гаварыў у сваёй пропаведзі айцец Валерый Цімкоў. Ён асвяціў помнік і адслужыў малебен у памяць па тых, хто бязвінна загінуў у чорныя дні фашысцкай навалы.

Тэкст і фота
Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Помнік бязвінна загінулым землякам у гады Вялікай Айчыннай вайны аднавілі жыхары вёскі Асавы Бягомльскага сельсавета. Яго асвячэнне адбылося ў памінальную
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика