В Докшицах встретили призёра Юношеских Олимпийских игр Елизавету Дорц. 21.by

В Докшицах встретили призёра Юношеских Олимпийских игр Елизавету Дорц

02.11.2018 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


img_1473
Аглушальнымі апладысментамі сустракалі выхаванцы Докшыцкай ДзЮСШ шаноўную госцю – прызёрку Юнацкіх Алімпійскіх гульняў у Буэнас-Айрэсе дакшычанку Лізавету Дорц, якая прыехала да іх пасля таго, як вярнулася з Амерыкі. Менавіта ў сценах гэтай навучальнай установы яна пачынала свой шлях у спорт. Перспектыўную штурхальніцу ядра разгледзела яе трэнер Алена Аліноўская, якая і прапанавала дзяўчыне працягнуць вучобу ў Віцебскім вучылішчы алімпійскага рэзерву. Тры гады ўпартай работы над сабой і сваімі здольнасцямі – і першая ашаламляльная перамога сямнаццацігадовай лёгкаатлеткі на юнацкім чэмпіянаце Еўропы летам гэтага года. Акрамя гэтага, менавіта Лізавета Дорц чатыры разы перапісвала нацыянальны рэкорд у штурханні ядра, які цяпер роўны 17 метрам 90 сантыметрам.
– Любое спаборніцтва – гэта праверка сябе, сваіх здольнасцей і вялікай, да сёмага поту, папярэдняй працы, – гаворыць Ліза. – Нельга думаць пра тое, што побач – мацнейшы сапернік. Трэба верыць у сябе і ў свае сілы. Сярэбраны медаль на Юнацкіх Алімпійскіх гульнях, у першую чаргу, – вялікая адказнасць. Значыць, трэба яшчэ больш працаваць, а не адпачываць на лаўрах. У планах – перайсці ў юніёры і ўзяць ядро з большай вагой. Юным спартсменам пажадаю не ленавацца, шмат трэніравацца і верыць у свой поспех.
Пасля невялічкага адпачынку дома Лізавета пачне рыхтавацца да чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў. А бацькі і старэйшыя брат з сястрой, як заўсёды, будуць яе галоўнымі балельшчыкамі. Менавіта тату і маці юная спартсменка ўдзячна сёння за працавітасць, мэтанакіраванасць, якім яны вучылі сваю дачушку. Вучылі і выхавалі чэмпіёнку.
НА ЗДЫМКУ: выхаванцы ДзЮСШ ніяк не адпускалі славутую зямлячку: бралі аўтографы, узважвалі ў руках медалі, рабілі сэлфі.
Тэкст і фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аглушальнымі апладысментамі сустракалі выхаванцы Докшыцкай ДзЮСШ шаноўную госцю – прызёрку Юнацкіх Алімпійскіх гульняў у Буэнас-Айрэсе дакшычанку Лізавету...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика