Министр информации Александр Карлюкевич посетил Докшицкий район и встретился с коллективом газеты «Родныя вытокі». 21.by

Министр информации Александр Карлюкевич посетил Докшицкий район и встретился с коллективом газеты «Родныя вытокі»

29.10.2019 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

НА ЗДЫМКУ: (злева направа) Аляксандр Карлюкевіч, Аляксандр Варанковіч і Генадзь Ягораў апрабуюць функцыянаванне QR-кода.

НА ЗДЫМКУ: (злева направа) Аляксандр Карлюкевіч, Аляксандр Варанковіч і Генадзь Ягораў апрабуюць функцыянаванне QR-кода.

У межах  адзінага Дня інфармавання “Перапіс насельніцтва: погляд на сучаснасць – крок у будучыню!”,  Докшыцкі раён наведаў Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч. У раённым выканаўчым камітэце адбылася сустрэча з кіраўнікамі прадпрыемстваў і ўстаноў, ідэалагічным актывам раёна. У ёй прымалі ўдзел старшыня райвыканкама Алег Пінчук, старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч, начальнік упраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Генадзь Ягораў.

У сваім выступленні Аляксандр Карлюкевіч засяродзіў увагу на значэнні перапісу, як агульнацыянальным, вельмі важным мерапрыемстве, якое мае глыбокія гістарычныя карані і з’яўляецца адной з неабходных практык у дзейнасці любой дзяржавы свету. Таму, на думку Аляксандра Мікалаевіча,  кожнаму шчыраму грамадзяніну неабходна  прыняць самы актыўны ўдзел у самой працэдуры перапісу.

Выступоўца пазнаёміў прысутных таксама з інфармацыйнай і медыя прасторай краіны, якую сёння прадстаўляюць 1621 друкаванае выданне, маюцца на ўвазе газеты і часопісы, а таксама 200 тэлеканалаў, больш за 100 радыёстанцый, 9 інфармацыйных агенцтваў, 17 сеткавых выданняў. Інтэрнэт-прастора  – гэта больш за 140 тысяч сайтаў і інтэрнэт-парталаў.

Размову пра перапіс насельніцтва прадоўжыла начальнік аддзела статыстыкі Докшыцкага раёна Тамара Байкова, якая пазнаёміла прысутных з тым, як будзе праходзіць непасрэдна сам працэс перапісу насельніцтва.

Напрыканцы візіту шаноўны госць наведаў рэдакцыю раённай газеты “Родныя вытокі”. Яго вельмі зацікавіла практыка работы рэдакцыі ў інтэрнэт-прасторы, дзейнасць сайта і, асабліва, кода хуткага рэагавання, які размешчаны, як вядома, нават на камяні-помніку раённай газеце. Гэта метка  дазваляе прама на вуліцы аператыўна трапіць на сайт раёнкі, выкарыстоўваючы сканер мабільнага тэлефона. Зацікаўленая размова працягнулася ў самой рэдакцыі і, бліжэй пазнаёміўшыся са станоўчымі  вынікамі вытворчай дзейнасці раённага выдання, Аляксандр Карлюкевіч даў канкрэтныя парады па далейшым развіцці непасрэдна сайта, як будучага перспектыўнага інфармацыйнага інтэрнэт-рэсурса. Абмеркаваў некаторыя іншыя пытанні і выказаў упэўненасць, што калектыў раённай газеты здолее не толькі ўтрымаць узятыя пазіцыі, але і плённа развівацца далей.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.

Фота Я. Малевіч.  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У межах  адзінага Дня інфармавання “Перапіс насельніцтва: погляд на сучаснасць – крок у будучыню!”,  Докшыцкі раён наведаў Міністр інфармацыі Рэспублікі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика