Біялагічны «кардон»
05.12.2013
—
Сельское хозяйство
|
У Быхаўскім раёне з-за небяспекі афрыканскай чумы свіней закрываюць пяць фермаў. — Такое рашэнне прынята таму, што забяспечыць там біялагічную абарону ў поўным аб’ёме немагчыма, — адзначыў галоўны ветурач раёна Аляксандр Балтуноў. Спецыялізаваных комплексаў на Быхаўшчыне няма. Размова ідзе аб невялікіх фермах сельгасарганізацый, дзе вырошчвалі парсюкоў у асноўным для патрэб прадпрыемстваў. Усяго плануецца здаць на мясакамбінаты Магілёва і Бабруйска звыш 3 тысяч свіней. Паралельна працягваецца кантроль за станам дамашняй жывёлы. — Вялікую небяспеку адчуваем з боку Расіі, — гаворыць спецыяліст. — Выпадкі АЧС зафіксаваны ў Шумяцкім раёне Смаленскай вобласці, а гэта не так далёка. Дзікі меж не ведаюць, таму ў рэгіёне вымушаны рэгуляваць і іх пагалоўе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Быхаўшчыне з-за небяспекі чумы свіней закрылі 5 фермаў |
|