На Асіповіччыне — асаблівая увага аграрнай галіне. 21.by

На Асіповіччыне — асаблівая увага аграрнай галіне

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння размову трэба весці не аб поспехах аграрыяў, а аб наяўных праблемных пытаннях, вырашэнне якіх дазволіць выйсці на больш высокія рубяжы”, — падкрэсліў 3 красавіка ў сваім выступленні на рэспубліканскім семінары-нарадзе аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Задачы, пастаўленыя Прэзідэнтам, і сталі тэмай размовы з намеснікам старшыні райвыканкаманачальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віктарам Зуевым.

— Асабіста на мерапрыемстве не прысутнічаў, але дэталёва прааналізаваў тыя аспекты, на якіх засяроджваў увагу беларускі лідар, — падзяліўся субяседнік. — На маю думку, усе заўвагі былі слушнымі і абгрунтаванымі. У рабоце АПК Асіповіччыны таксама існуе нямала хібаў. Мяркую, нарада стане дзейсным імпульсам у іх вырашэнні.

Зараз надзённае пытанне для земляробаў — вясновыя палявыя работы. Калі з рамонтам тэхнікі сельгаспрадпрыемствы ўжо справіліся, то выклікае заклапочанасць недахоп мінеральных удабрэнняў. Азотных пад яравую сяўбу маем 32%, калійных і фосфарных —27. У вобласці ў наяўнасці 1700 тон дзеючага рэчыва азоту, ёсць дамова, што раёну будзе аказана дапамога. Каб правесці сяўбу з належнай якасцю, напярэдадні арганізуем шматпланавую практычную вучобу.

Адна з праблем, адзначаных Прэзідэнтам, — нізкая прадукцыйнасць малочнатаварных ферм. Нягледзячы на тое што колькасць нарыхтоўваемых кармоў расце, прадукцыйнасць статка павялічваецца слаба. Значыць, кармы не тыя, што патрабуюцца жывёле. Прычыны іх няпоўнай прыдатнасці? Па-першае, парушэнне тэхналогіі закладкі, па-другое — выкарыстанне дзікага травастою. Мяркую, сёлета будуць станоўчыя змяненні: падсеў шматгадовых траў павінен скласці 125,5%, маштабнае перазалужэнне пашаў шматгадовымі травамі — 300%. Кукурузы на корм запланавана назапасіць 104,6% да леташняга.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў важнасць захавання тэхналогій пры вытворчасці малака — на наступным тыдні на базе ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” правядзём практыкум для ўсіх загадчыкаў ферм па даенні кароў. Тэарэтычныя матэрыялы ўжо падрыхтаваны і накіраваны ў гаспадаркі.

У селекцыйнай рабоце мае месца замацаванне галштынізацыі ў бок малочнай прадукцыйнасці. Беларуская чорна-пярэстая парода кароў, якая зараз прэвалюе, з цягам часу будзе заменена.

У сёлетніх планах — узвядзенне ферм у філіяле “Белшына-агра” ААТ “Белшына”, ААТ “Бярэзіна-Агра-Люкс” і “Лапічы” — у Вязычыне, Копчы і Троіцкай адпаведна.

Магчыма, год прынясе змяненні і ў развіцці рыбаводства на Асіповіччыне: разглядаецца пытанне перадачы з рэспубліканскай маёмасці ў раённую ААТ “Рыбгас “Свіслач”. Але аб дакладных тэрмінах гаварыць рана.

Адной з праблем сельскагаспадарчай галіны Прэзідэнт назваў нізкую эфектыўнасць яе эканомікі і падкрэсліў, што пакуль слаба вядзецца работа па фінансавым аздараўленні сельгаспрадпрыемстваў, колькасць стратных скарачаецца вельмі марудна. У нас 6 гаспадарак, работа ў якіх ідзе згодна з указам № 253. Акцыянерныя таварыствы “Ясень-АГРА”, “Бярэзіна-Агра-Люкс” і “Каменічы” зараз знаходзяцца ў стане санацыі, працэс завяршыцца ў снежні 2020 года, ААТ “Заходні-Агра” — у ліквідацыі. Названыя гаспадаркі, на жаль, здабыткамі пакуль пахваліцца не могуць. Дасудовае аздараўленне прыменена датычна ААТ “Лапічы” і “ЖорнаўкаАГРА”. Тут сітуацыя значна лепшая, асабліва ў апошнім сельгаспрадпрыемстве.

Мы не павінны быць у баку ад падрыхтоўкі кадраў. Падтрымліваем сувязь з профільнымі навучальнымі ўстановамі. Напрыклад, спецыялісты БДСГА ў студзені праводзілі сустрэчы з нашымі школьнікамі. Зразумела, робім упор на сельскія школы: юнакам і дзяўчатам, якія выраслі ў вёсцы і ведаюць, як расце жыта і з якога боку падысці да каровы, значна лягчэй адаптавацца ў прафесіі, існуе большая верагоднасць, што яны замацуюцца на сяле. Мэтавыя накіраванні на вучобу ад гаспадарак і райсельгасхарчу, напрыклад, у мінулым годзе атрымалі 22 чалавекі.

Разумеем сваю ролю і ў комплексным развіцці тэрыторый і павышэнні ўзроўню жыцця на вёсцы. Будуць эфектыўна працаваць сельгаспрадпрыемствы — захаваюцца рабочыя месцы, вырасце зарплата. Стабільнасць стане гарантам, што вяскоўцы не кінуцца шукаць сабе заробку ў горадзе, а задумацца аб тым, як добраўпарадкаваць сваю ўласную сядзібу, свой аграгарадок.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Сёння размову трэба весці не аб поспехах аграрыяў, а аб наяўных праблемных пытаннях, вырашэнне якіх дазволіць выйсці на больш высокія рубяжы”, — падкрэсліў 3...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика