Пасяўная-2018. Рэпартаж з палеткаў ААТ «Даватарскі». 21.by

Пасяўная-2018. Рэпартаж з палеткаў ААТ «Даватарскі»

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Механізатары-сеяльшчыкі Валерый Ласоўскі і Іван Ермаловіч

Механізатары-сеяльшчыкі Валерый Ласоўскі і Іван Ермаловіч

Адкрытае акцыянернае таварыства “Даватарскі” на сённяшні дзень з’яўляецца адной з буйнейшых гаспадарак нашага раёна. 1 красавіка да яе было далучана суседняе сельгаспрадпрыемства “Васюкі”. З павелічэннем тэрыторыі пашырылася і плошча, адведзеная пад сяўбу яравых культур. Па гаспадарцы іх запланавана пасеяць 4.641 гектар. З іх зерневыя і зернебабовыя трэба загарнуць у глебу на 2.850 гектарах. Аб’ёмы досыць вялікія, таму часу марудзіць няма, тым больш агранамічныя тэрміны, нягледзячы на капрызнае надвор’е, прыспешваюць вяскоўцаў. У адзін з апошніх красавіцкіх дзён мы пабывалі на палетках ААТ “Даватарскі” і азнаёміліся з ходам пасяўной кампаніі.

Звяно тэхнікі ў колькасці дванаццаці адзінак працавала ва ўрочышчы Дэмбова. Палявыя работы праводзілі ў комплексе. Механізатары Дзмітрый Ліпскі, Аляксандр Драбовіч і Мікалай Дарашчонак на энерганасычаных трактарах МТЗ-3022 і МТЗ-3522 з чызелямі праводзілі культывацыю глебы. Следам за імі на МТЗ-82 уносілі ўдабрэнне Юрый Ардынскі і Яўгеній Баговіч. Па крыху падсохлай глебе з пасяўнымі агрэгатамі АПП-6 на МТЗ-3022 павольна рухаліся механізатары Іван Ермаловіч і Валерый Ласоўскі. На КЗР-10 з сеялкай “Лемкен” насенне ячменю разам з імі ўносіў Аляксандр Буйчонак. Крыху воддаль ад асноўнай тэхнікі баранаванне праводзіў Мікалай Баговіч.

543— Агульная плошча палёў дадзенага ўрочышча складае 218 гектараў, — тлумачыць нам начальнік вытворчага ўчастка Міхаіл Мікалаевіч Марозаў. — На гэтых землях, якія ў мінулым належылі ААТ “Васюкі”, у 2017 годзе праведзена рэканструкцыя меліярацыйнай сістэмы. Тым не менш, на палях вельмі многа вымачак, умовы надвор’я стрымліваюць тэмпы пасяўной. Сашнікі ў пасяўных агрэгатах забівае мокрай глінай. З-за вымушаных прастояў па ачыстцы пасяўных агрэгатаў мы, на вялікі жаль, страчваем многа часу. Тут мы сеем піваварны і фуражны ячмень, папярэдне ўнёсшы ў глебу калій, фосфар і азот.

Прасачыць за ходам пасяўной у чарговы раз на поле прыехаў і дырэктар сельгаспрадпрыемства Мікалай Антонавіч Атопкін. Кіраўнік зацікаўлены ў нарошчванні тэмпаў правядзення сяўбы. Сутачнае заданне, даведзенае “Даватарскаму” па зерневых і зернебабовых культурах, складае 143 гектары, а атрымліваецца засяваць толькі каля 70 га.

Правільнасць выканання тэхналагічнага працэсу сяўбы заўсёды знаходзіцца пад пільным кантролем у намесніка начальніка райсельгасхарчу па раслінаводстве Ірыны Генадзьеўны Міхалёнак. Разам з дырэктарам сельгаспрадпрыемства і начальнікам участка яны абмеркавалі шэраг вытворчых пытанняў павышэння якасці і прадукцыйнасці вясенне-палявых работ.

У хутчэйшым завяршэнні пасяўной кампаніі зацікаўлены і самі працаўнікі, занятыя на палявых работах. Па рэкамендацыі Віцебскага аблвыканкама на тэрмін з 20 красавіка па 10 мая аплату працы ім павысілі ў параўнанні з мінулагодняй да трох разоў. Гэта і з’яўляецца адным з важкіх стымулаў у якасці і хуткасці веснавой сяўбы. Цяпер галоўнае, каб не перашкаджала надвор’е шчырай працы аграрыяў.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика