Каб хлебаробам Мінскай вобласці паспяхова справіцца з сяўбой збожжавых і зернебабовых культур, арганізавана дапамога тым гаспадаркам, якія маюць у ёй патрэбу. Так, на гэтым тыдні механізатары Нясвіжскага раёна адправіліся ў Валожынскі. Яўген Вялічка з СВК “Агракамбінат Сноў” на трактары МТЗ-3522 сее яравыя ў ТАА “Тарасава”, Кірыл Чырэц з ААТ “Новае жыццё” на трактары МТЗ-2522” — у КСУП “Пяршаі-2014”.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.