Вясна. Поле. Праца
02.05.2018
—
Сельское хозяйство
|
Ураджай-2018 Дні яравой сяўбы адметныя ў працоўным календары механізатара ААТ “Жорнаўка-АГРА” Валерыя Казачонка: у такі час асабліва востра адчуваецца ўласная адказнасць за будучы ўраджай. Яно і нядзіўна: Валерый Уладзіміравіч — галоўны сейбіт гаспадаркі. Гэты важны працэс зараз нельга ажыццявіць без надзейнай тэхнікі, і вось ужо тузін гадоў Казачонак робіць на адзіным у раёне трактары “Claas АTLES” нямецкай вытворчасці. Такі ж перыяд верна служыць справе і сеялка “RABE”. У дастаткова працяглым веку гэтага эфектыўнага дуэта, безумоўна, заслуга і механізатара: менавіта ён рыхтуе тэхніку да палявых работ, а пасля іх завяршэння даводзіць да ладу пры пастаноўцы на захаванне. На ўчарашнюю раніцу ў ААТ “ЖорнаўкаАГРА” пасеяна 78% ранніх яравых і зернебабовых культур, 58% цукровых буракоў. Усяго яравая сяўба ў сельгаспрадпрыемстве выканана на 36% — адзін з лепшых паказчыкаў у раёне. Будзе тэхніка ў полі і ў выхадныя, і на Першамай: нездарма ж ён мае статус свята працы. Ды і хіба руплівы земляроб будзе сядзець дома, калі чакаюць зерне і саспелая ралля? Валянціна КОРБАЛЬ. Фота Ніны ЦАРЫК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ураджай-2018 Дні яравой сяўбы адметныя ў працоўным календары механізатара ААТ “Жорнаўка-АГРА” Валерыя Казачонка: у такі час асабліва востра адчуваецца ўласная...
|
|