Пасяўная-2018: Тэмпы павялічваюцца з кожным днём
03.05.2018
—
Сельское хозяйство
|
Прыблізіліся да свайго “экватара” вясеннія палявыя работы ў гаспадарках раёна. Насенне зерневых і зернебабовых культур пасеяна на плошчы гектараў. Гэта складае % ад запланаванага. Нягледзячы на зменлівае надвор’е, холад і дождж, якія чаргуюцца з рэдкімі сонечнымі днямі, шаркаўшчынскія аграрыі прыкладаюць максімум намаганняў, каб у самыя аптымальныя тэрміны завяршыць пасяўную кампанію. Такой жа стратэгіі прытрымліваюцца і ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Буеўшчына”, дзе мы пабывалі напярэдадні. — План сёлетняй сяўбы яравых культур складае 3. 633 гектары, — паведаміў нам у час размовы кіраўнік сельгаспрадпрыемства Анатолій Ігнацьевіч Буда. — З іх зерневых і зернебабовых трэба пасеяць 2. 251 га. Па стане на 3 мая мы пасеялі гектараў. Пасля зімоўкі, на жаль, загінуў увесь азімы рапс на плошчы 142 гектары. У першую чаргу мы і перасявалі менавіта гэтыя палі. На вясеннім ворыве задзейнічаны чатыры адзінкі тэхнікі: тры МТЗ-82 і адзін МТЗ-3022. З дыскамі і чызелямі рыхтуюць глебу два К-701 і тры МТЗ-3022. Следам сяўбу вядуць Антон Паўловіч, Пётр Ерамееў на КЗР-10 з сеялкамі “Лемкен” і Вадзім Падоба на МТЗ-3022 з АПП6 Д. Каб уласна ўбачыць, як працуе тэхніка, мы адправіліся на палеткі гаспадаркі разам з галоўным аграномам Віктарам Фляр’янавічам Атрашкевічам. — Працуем мы адначасова ў чатырох аддзяленнях гаспадаркі, — тлумачыць Віктар Фляр’янавіч. — Па меры падсыхання глебы перамяшчаем тэхніку з аднаго поля на другое. На гэта, канечне, траціцца час, але іншага выйсце няма, бо вельмі шмат вымачак на палетках. Шкада, што ў гаспадарцы (і не толькі ў нашай) няма гусенічных трактароў. У такіх пагодных умовах яны былі б падмогай для іншай тэхнікі. У былыя часы, калі дажджлівыя вёсны не дазвалялі разгарнуць палявыя работы шырокім фронтам, толькі дзякуючы гусенічным трактарам можна было без асаблівых перашкод рухацца па пераўвільготненым полі з культыватарам або дыскатарам, тым самым высушваць глебу. Тым часам мы трапляем на поле каля вёскі Марціняты. Тут на трыццаці гектарах заняты на культывацыі глебы Уладзімір Падоба. На сваім энерганасычаным МТЗ-3022 механізатар працуе восьмы сезон. Заднія колы ў трактара спараныя. Іншага выйсце няма, бо тэхніка рухаецца цяжка і месцамі буксуе. За вёскай Кушталі, на загаддзя падрыхтаваным полі, зерневыя высяваў Вадзім Падоба. Закончыўшы сяўбу там, малады механізатар пераехаў у Марціняты. Не губляючы часу, атрымаўшы тлумачэнні ад галоўнага агранома, Вадзім рушыў з пасяўным агрэгатам па полі, засяваючы яго ячменем. Наступным нашым прыпынкам стала поле каля вёскі Шурпакі, дзе механізатар Пётр Ерамееў загортваў насенне ячменю ў глебу. — За светлавы дзень я засяваю прыкладна 15-20 гектараў, — паведаміў нам сеяльшчык. — Калі тэхніка не падводзіць і глеба для сяўбы добра падрыхтаваная, то з такімі плошчамі мы спраўляемся. Няма прастояў па тэхнічнай няспраўнасці трактара і ў механізатара Аляксандра Алексяёнка. Ён стаяў на ўскрайку поля з загрузчыкам зерня. Добра папрацаваўшы, трэба і добра падсілкавацца. Мы пацікавіліся ў намесніка дырэктара гаспадаркі па ідэалагічнай рабоце Аляксандра Іосіфавіча Герната, як харчуюцца механізатары і ўсе работнікі гаспадаркі, якія занятыя на вясенне-палявых работах. — Сталовая гаспадаркі размешчана ў аграгарадку Шыці, — тлумачыць нам Аляксандр Іосіфавіч. — Там працуюць тры жанчыны: Зоя Траба, Вольга Сінкевіч і Таццяна Скрыплёнак. А дзясятай гадзіне, калі мы наведаліся ў сталовую, жанчыны былі занятыя прыгатаваннем абедзенных страў. — Сёння ў меню боршч, пюрэ, катлеты, салат з гародніны, булачкі і чай, — кажа загадчыца сталовай Зоя Траба. — Свежыя прадукты ў нас заўсёды маюцца ў наяўнасці. Абеды гатуем своечасова і развозім іх па палях у харчовых тэрмасах двойчы ў дзень. Работнікі, якія харчуюцца нашымі стравамі, заўсёды застаюцца задаволеныя, бо абеды і танныя, і вельмі смачныя. Сяргей РАЙЧОНАК. Оставить комментарий
|
|