Адна з палявых карцін – сеем кукурузны «Рубін». 21.by

Адна з палявых карцін – сеем кукурузны «Рубін»

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На палях раёна працягваюцца работы па яравой сяўбе сельскагаспадарчых культур. Пасля завяршэння сяўбы ранніх збожжавых асноўная ўвага працаўнікоў вёскі сканцэнтравана на кукурузе. 

Тон у рабоце задаюць механізатары сельгаспрадпрыемстваў «Судкова» і «Стралічава». Менавіта гэтыя дзве гаспадаркі маюць не толькі самыя вялікія плошчы, адведзеныя пад кукурузу, але і лідзіруюць па колькасці пасеяных гектараў. Мы пабывалі ў КСУП «Судкова», вось што расказаў галоўны аграном Сяргей Віктаравіч Мастабай.
– Да сяўбы кукурузы прыступілі 16 красавіка. У параўнанні з мінулым годам пасяўныя плошчы кукурузы сёлета, за кошт уключэння ў севазварот новых зямель, павялічыліся на 100 гектараў і дасягнулі 2950 га. Па стану на 11 мая пасеяна 1531 гектар. Плануем завяршыць сяўбу кукурузы да 25 мая.
Ад дабра дабра не шукаюць – сцвярджае народная прымаўка, таму і ў гэтым годзе сеем насенне добра зарэкамендаваўшых сябе летась гібрыдаў кукурузы айчыннай селекцыі «Палескі 212», «Палтава», «Лювена». Набываем яго ў РСУП "Эксперыментальная база «Крынічная».
На двух сучасных сеялках з ранка і да вечара шчыруюць С.А. Мазырэц (на трактары МТЗ-82 з сеялкай ТСМ-8000) і А.К. Корбіт (МТЗ-1221 з сеялкай СПУ-6).
У адпаведнасці з тэхналогіяй пад сяўбу кукурузы ўносяцца мінеральныя тукі, займаецца гэтым механізатар М.А. Кудака.
На ўнясенні арганічных угнаенняў заняты М.М. Кравец, У.У. Бельскі і А.А. Юдчанка. Арганіку на пагрузчыку «Амкадор» загружае А.А. Новік.

Запісаў Віктар НАЗАРАНКА.

Вяскоўцы завіхаюцца на палях з раніцы і да позняга вечара часта – без выхадных. Гэта, безумоўна, вельмі цяжка. Але ёсць людзі, якія ніколі не гавораць аб складанасцях. З катэгорыі такіх аптымістаў палявод КСУП «Судкова» Кацярына Аніскавец. Хаця цяжка ёй у прамым сэнсе.
Зараз жанчына шпарка запраўляе сеялку кукурузным насеннем. З боку ўсё выглядае даволі лёгка. Вядзерца за вядзерцам… а за дзень атрымліваецца сорак мяхоў! Кожны з іх важыць па дваццаць пяць кілаграм.
Нялёгка. Але паглядзіце, якая ў Кацярыны цудоўная ўсмешка, якое яркае кукурузнае насенне, нібы рубін (па колеру і каштоўнасці), і якія бязмежныя палеткі… 

Для многіх механізатараў, якіх добра ведаем па рабоце, нам, журналістам, ужо нават складана падбіраць пытанні. Бо яны лепшыя і трапляюць у «раёнку» з сезона ў сезон.

А традыцыйнымі размовамі наконт тэхнікі, надвор’я і харчавання ў полі чытача ўжо не здзіваць. Таму даводзіцца пытацца аб усім чым заўгодна. І дзякуй, што працаўнікі спакойна рэагуюць на нашу дапытлівасць і адказваюць з жартам.
Напрыклад, на гэты раз з механізатарам КСУП «Судкова» Сяргеем Мазырцом мы абмяркоўвалі расход шампуня. Працаваць жа даводзіцца ў пылу…



Мужчына сее кукурузу. Спыталася і ці любіць есці гэтую расліну? Высветлілася, што любіць. Асабліва мамалыгу (крута завараная каша з кукурузнай мукі), якую гатуе жонка.
Напрыканцы «перацерлі» раённую зводку перадавікоў. Сяргей – у ліку лепшых. На трактары працуе дваццаць пяць гадоў. І ўжо не ўяўляе сябе без нівы і вуркатання трактарнага матора…

Фота Наталлі ЧЭКАН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На палях раёна працягваюцца работы па яравой сяўбе сельскагаспадарчых культур. Пасля завяршэння сяўбы ранніх збожжавых асноўная ўвага працаўнікоў вёскі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика