На палях раёна
15.05.2018
—
Сельское хозяйство
|
Веснавая сяўба ў гаспадарках раёна прадаўжаецца. У прыватнасці, яравых культур у цэлым пасеяна 8 048 гектараў, што складае 81 працэнт да патрэбнага (на раніцу 14 мая). Бліжэй за ўсіх да завяршэння гэтых работ земляробы райаграпрамтэхзабеспячэння (98 працэнтаў да плану) і “Турыно-агра” (92). Найбольшыя плошчы патрэбна засеяць яравымі культурамі эксперыментальнай базе “Глуск” — 2 648 гектараў, пакуль што працэнт выканання гэтых работ тут складае 63, або 1 672 гектары. З адведзеных пад кукурузу 5 030 гектараў гэтай культурай у раёне ўжо засеяна 2 472 гектары, што адпавядае 60 працэнтам. Хутчэй за ўсіх з такой работай могуць справіцца ў “Турыно-агра”, паколькі тут кукурузы ўжо пасеяна 78 працэнтаў ад запланаванай 410-гектарнай плошчы. А вось “Глускай Зары” і аграфірме “Слаўгарадскі” на кукурузных палетках работы яшчэ шмат: у абедзвюх гаспадарках пад гэту культуру адведзена па 1 200 гектараў. Акрамя названых відаў работ, сельгасарганізацыі раёна падсяваюць шматгадовыя травы на пашы, право-дзяць вапнаванне глебы, апрацоўваюць ад шкоднікаў азімы рапс, некаторыя гаспадаркі (“Турыно-агра”, “Зара Камуны” і “Глуская Зара”) пачалі хімпраполку яравых зерневых. Калійныя ўдабрэнні ўнесены на плошчы больш за 2 500 гектараў, падкормка азотам азімых зерневых, рапсу і сурэпіцы праведзена пад поўную патрэбу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Веснавая сяўба ў гаспадарках раёна прадаўжаецца. У прыватнасці, яравых культур у цэлым пасеяна 8 048 гектараў, што складае 81 працэнт да патрэбнага (на раніцу 14 мая)....
|
|