В Кореличском районе скошено 17% трав первого укоса. 21.by

В Кореличском районе скошено 17% трав первого укоса

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Нягледзячы на тое, што лета толькі ўступае ў свае правы, аграрыі Карэліччыны глядзяць далёка наперад. Усе ведаюць, што рыхтаваць сані трэба летам. Тое ж самае можна сказаць і пра нарыхтоўку кармоў на зімова-стойлавы перыяд 2018-2019 гадоў, чым сёння і займаюцца сельгаспрадпрыемствы Карэліччыны.

 Плённа ў гэтым накірунку ідзе праца ў СВК “Маяк-Заполле”. Маякоўцы не толькі прыступілі да корманарыхтоўкі, але ўжо маюць пэўныя вынікі: скошана 310 га траў першага ўкосу, нарыхтавана 1616 тон сенажу, з якіх 112 тон закатана ў рулоны і 1504 тоны закладзены ў сянажныя ямы, над першай з якіх на МТФ “Краснае” аб’ёмам 1200 тон працавалі 2 дні. Увогуле, да масавай нарыхтоўкі кармоў з першага ўкосу ў гаспадарцы прыступілі 22 мая, прыкладна як і ў мінулым годзе. 16 мая аграрыі СВК “Маяк-Заполле” пачалі падкошванне паш і замотванне сенажу ў плёнку.



– За бягучы вясенне-летні перыяд запланавана нарыхтаваць 1400 тон сена, 17 тысяч тон сенажу і 15 тысяч тон сіласу, – расказвае намеснік упраўляючага ўчастка №1 Сяргей Іванавіч Калбаска.

– Для таго, каб паспяхова справіцца з пастаўленай задачай, у гаспадарцы ў наяўнасці ўся корманарыхтоўчая тэхніка (каля 20 адзінак), якая была  поўнасцю адрамантавана за зімовы перыяд, закуплены і  пастаўлены новыя запчасткі, таму нарыхтоўка кармоў сёння ідзе без перабою, як па гадзінніку.

І сапраўды, на сенажаці недалёка ад р. Сэрвач рух як на магістралі. Два корманарыхтоўчыя камбайны “Ягуар” плаўна ідуць па полі, змяльчаючы нядаўна скошаныя шматгадовыя зёлкавыя травы, якія ўжо паспелі падвяліцца і дасягнуць узроўню вільгаці 55-60%. 12 адзінак тэхнікі на адвозцы па чарзе рухаюцца ў пары з Ягуарам і напаўняюцца сянажнай масай, пасля чаго накіроўваюцца на МТФ “Краснае”. За штурваламі корманарыхтоўчых камбайнаў працуюць А. Э. Блашко і В. М. Базянюк. Адвозкай сянажнай масы займаюцца Я. П. Ложачнік, М. М. Сурага, М. С. Сялецкі, А. А. Жукоўскі, С. В. Міхайлоўскі, С. А. Пілько і іншыя працаўнікі СВК “Маяк-Заполле”.



– Скончыўшы працаваць на гэтым полі, пяройдзем на сенажаць каля в. Востухава, – адзначае намеснік загадчыка ўчастка №1. – Пакуль дазваляе надвор’е, працаваць трэба хутка і зладжана. Упушчаны сёння час заўтра навярстаць будзе вельмі цяжка.

Апошнюю ісціну добра разумеюць усе сельгаспрадпрыемствы Карэліччыны, таму, не губляючы часу, актыўна косяць шматгадовыя травы, зграбаюць іх, змяльчаюць і ажыццяўляюць закладку сенажу. Па стану на 25 мая, у раёне скошана 2704 га траў, што складае 17% ад агульнай колькасці запланаванага. Нарыхтавана 82 тоны сена, закладзена 10120 тон сенажу, альбо 6% ад запланаваных 157250 тон.

Аксана ЯНУШ.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нягледзячы на тое, што лета толькі ўступае ў свае правы, аграрыі Карэліччыны глядзяць далёка наперад. Усе ведаюць, што рыхтаваць сані
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика