Сноўскія перапрацоўшчыкі прапануюць мясныя паўфабрыкаты хуткага прыгатавання. 21.by

Сноўскія перапрацоўшчыкі прапануюць мясныя паўфабрыкаты хуткага прыгатавання

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  


Перапрацоўшчыкі мяса СВК “Агракамбінат Сноў” нядаўна прапанавалі спажыўцам новыя віды сваёй прадукцыі. Гэта паўфабрыкаты хуткага прыгатавання з мяса куранят бройлераў. Яны выпускаюцца ў пакетах для запякання. Здымаеш этыкетку — і ў духоўку на 30 хвілін. Вельмі зручна для моцна занятых гаспадынь.
У аснове страў — ахалоджаныя сцёгны і крылы птушкі. Адрозненне — у спецыях. Так, “Мікс для грыля” ідзе з часнаком, белым перцам, цыбуляй, пятрушкай, куркумой, папрыкай, размарынам, базілікам, маяранам, чаберам, арэгана і цім’янам. Вось такі багаты набор прыпраў, які надае страве асаблівую пікантнасць. “Мікс дамашні з травамі” ўтрымлівае пятрушку, часнок і базілік, дадаецца яшчэ экстракт са спецый. Што каму падабаецца…
А вось паўфабрыкат “Мікс для барбекю” мае больш востры смак. Ён абумоўлены наяўнасцю імбіру, перцу чылі, белага, чорнага і духмянага перцаў, у дадатак да папрыкі, каляндры, куміну, гваздзікі, кмену, фенхелю, пажытніку. Для адпачынку на прыродзе вельмі зручна затаварвацца такімі ўпакоўкамі.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перапрацоўшчыкі мяса СВК “Агракамбінат Сноў” нядаўна прапанавалі спажыўцам новыя віды сваёй прадукцыі. Гэта паўфабрыкаты хуткага прыгатавання з мяса куранят...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика