В Кореличском районе скошено более 70% трав первого укоса. 21.by

В Кореличском районе скошено более 70% трав первого укоса

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Корманарыхтоўчая кампанія-2018 на Карэліччыне не спыняецца ні на хвіліну. Па стану на раніцу 8 чэрвеня ў раёне скошана 11422 га, альбо 71 % ад запланаваных 16108 га. Закладзена 55450 тон сенажу, што складае 35% ад агульнай колькасці 157250 тон. На ўчарашні дзень гаспадаркамі раёна нарыхтавана 3957 тон сена, альбо 41% ад неабходнай агульнараённай лічбы ў 9654 тоны.

 Але што могуць сказаць сухія статыстычныя дадзеныя, калі не ўбачыць працэс корманарыхтоўкі асабістымі вачыма? Бадай што, нічога. Менавіта таму накіроўваемся на поле чыстай цімафееўкі плошчай 14 га паблізу МТФ “Пагарэлка”, дзе сіламі аграрыяў ДП “Царука” ідзе нарыхтоўка сена. Тут можна не толькі ўбачыць, але і адчуць своеасаблівы, ні з чым не параўнальны, знаёмы кожнаму з дзяцінства, духмяны водар свежага сена. Вось ён, пах сапраўднага летняга дня.

– На мой погляд, першай умовай для паспяховай корманарыхтоўкі з’яўляецца спраўнасць тэхнікі. Калі яна працуе і няма прастояў, тады і паказчыкі растуць, – адзначае галоўны аграном ДП “Царука” Сяргей Аляксандравіч Валынец, які прыйшоў у ДП “Царука” у якасці маладога спецыяліста, а сёння ўжо дзясяты сезон кіруе корманарыхтоўчай кампаніяй гаспадаркі. – Безумоўна, надвор’е таксама адыгрывае значную ролю. Апошнія тыдні, калі не было ніводнай каплі дажджу, былі спрыяльныя ўмовы для нарыхтоўкі кармоў. Але ападкі сёння неабходныя, вельмі неабходныя! Толькі паглядзіце на азімыя і яравыя зерневыя, якія ўжо пачынаюць выгараць на сонцы. Ды і ўсе астатнія сельскагаспадарчыя культуры таксама пакутуюць ад адсутнасці вільгаці. Да таго ж на скошаных пашах трава зусім не хоча адрастаць. Таму сёння ўсе нашыя спадзяванні на нябесную канцылярыю.

Да нарыхтоўкі кармоў на зімовы перыяд у гаспадарцы прыступілі 22 мая, калі былі скошаны першыя гектары траў. Ужо на наступны дзень пачалася закладка сенажу ў сянажныя ямы. На ўчарашні дзень паказчыкі ДП “Царука” выглядаюць наступным чынам: скошана 725 га, альбо 43% ад запланаваных 1685 га, закладзена 3420 тон, што складае 25% з агульнай лічбы ў 13500. Закладзены адна траншэя на МТФ “Пагарэлка”, яшчэ адна – на МТФ “Новае Сяло” і дзве – на МТФ “Баўцічы”.

– У зімовым рацыёне буйной рагатай жывёлы абавязкова павінен прысутнічаць грубы корм у выглядзе сена, які спрыяе добрай рабоце страўніка, – расказвае галоўны аграном гаспадаркі. – Таму плануем нарыхтаваць сена ў дастатковай колькасці для ўсяго пагалоўя буйной рагатай жывёлы. Да нарыхтоўкі грубага корму прыступілі не так даўно, у мінулую пятніцу. Але ўжо нарыхтавалі 194 тоны сена. Зусім нядаўна гаспадарка набыла новую разбівалку KYHN, у выніку чаго працэс нарыхтоўкі пайшоў значна хутчэй.

Сонечнае надвор’е – менавіта тое, што неабходна для высыхання скошанай травы. Пасля таго, як пройдзе касілка, трава некалькі разоў варушыцца на працягу дня. На наступную раніцу разбівалка праходзіць у апошні раз, і сена зграбаецца ў валок, дзе яшчэ некаторы час абветрываецца. Затым на першы план выходзіць прэс, які спрасоўвае гатовае сена ў рулоны. Апошнюю кропку ў гэтым працэсе ставіць тэхніка на адвозцы, якая перавозіць рулоны ў сховішча.

– На корманарыхтоўцы бягучага года ў гаспадарцы задзейнічаны 2 “Ягуары”, 4 касілкі, 2 прэса, 2 валкавальнікі, 1 разбівалка, 8 машын і трактароў на адвозцы, – адзначае Сяргей Валынец. – Спадзяёмся, што ўся тэхніка адпрацуе на выдатна ў сёлетняй корманарыхтоўцы.

 

Аксана ЯНУШ.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Корманарыхтоўчая кампанія-2018 на Карэліччыне не спыняецца ні на хвіліну. Па стану на раніцу 8 чэрвеня ў раёне скошана 11422 га,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика