Поле з водарам хлеба
16.07.2018
—
Сельское хозяйство
|
Стаіш каля шырокага поля, а на сэрцы – прыемная асалода i ўсхваляванасць ад таго, што бачыш перад сабой. Жывы цудоўна-аксамiтны дыван з маладога жыта, свежы i сакавiты, дбайна створаны руплiвым чалавекам i прыродай...
Буйное зерне залатым патокам цячэ ў кузавы машын. Здаецца, яшчэ нядаўна прыгарноўвалася ў глебу зярнятка, а ўжо цяпер распрастала свае вусы на неабсяжных нівах. І паклікала камбайнераў і вадзіцеляў. Дарэчы, сёлета раней, чым звычайна. Дзмітрый Мартыненка, КСУП «Судкова» Паколькі наш раён адзін з самых паўднёвых у краіне, мы заўсёды ў ліку «першапраходцаў» уборачнай кампаніі. І з’язджаецца тэлебачанне і прэсса на хойніцкія палеткі, каб даведацца пра мясцовыя хлебаробскія справы. Яны, як наогул і ўсюды ў вобласці, не такія, як хацелася б. Усё з-за небывалай засухі. Віктар Чудакоў, КСУП «Судкова» Сітуацыя няпростая, аднак сэнсу скардзіцца на надвор’е няма. Вымушаны мірыцца з майскай і чэрвеньскай спякотай і яе наступствамі, якія дорага абыходзяцца. Выгараўшыя плошчы былі аператыўна перасеяны кукурузай. А цяпер важна падабраць кожны каласок. Гэтым і занята вялікая сям’я хлебаробаў Хойнікшчыны. Дзяніс Любанец, КСУП «Судкова» За дзень дзесяткі кіламетраў па раёну намотвае старшыня райвыканкама Анатолій Уладзіміравіч Бандарэнка – аб’язджае палі ўсіх гаспадарак, каб убачыць і ацаніць зроблены аб’ём работ. Цікавіцца пра справы (хаця і без таго валодае ўсімі лічбамі), хвалюецца за людзей. Ужо на старце жніва ён удзячны кожнаму з іх. Кожнаму камбайнеру, памочніку, вадзіцелю… За тое, што стараюцца, за тое, што затрымліваюцца да змяркання і прыходзяць на працу на досвітку. У пагодлівыя дні працуюць ад расы да расы. Дажджы – перашкода, але не для аптымістычнага настрою. І таму ён спадзяецца, што ўсе спрацуюць выдатна. Аляксандр Кардаш, КСУП «Веляцін» Віктар Сяргеенка, КСУП «Веляцін» Андрэй Цімоня, КСУП «Веляцін» Мелодыя жніва з дзяцінства знаёмая кожнаму вяскоўцу. А Анатолій Уладзіміравіч яшчэ і пачынаў працоўную дзейнасць аграномам. Таму, праводзячы позіркам зладжаную працэсію камбайнаў, якая рушыць па хлебных нівах, услед ён жадае ў думках: «З Богам, хлопцы, вам працаваць!». Аляксандр Гардзейчык, ААТ «Хойніцкі Аграсервіс» Ацэньваючы сёлетняе жніво, кіраўнік раёна адзначае, што спёка перашкодзіла выйсці на лепшы паказчык па ўраджайнасці, бо калі налівалася зерне, яму не хапала вільгаці, а калі пайшлі дажджы, то яны ўжо не маглі карэнным чынам паўплываць на сітуацыю. Ягор Добыш, ААТ «Хойніцкі Аграсервіс» На гэтых здымках – рупліўцы жніва, якім кланяецца ў пояс збажына. Свой прафесіяналізм дэманструюць тыя, чые прозвішчы ўжо каторы год на слыху ў раёне. Ды і моладзь не ўступае вопытным хлебаробам. Па-рознаму спраўляюцца са спякотай, а ў полі вельмі горача! Ва ўсіх спартыўны азарт, жаданне не падвесці сваю гаспадарку, добрая канкурэнцыя, каб якасней і хутчэй сабраць ураджай. Гэтыя камбайнеры шчырыя, працавітыя, улюблёныя ў ні з чым не параўнальны водар свежаскошаных каласоў, у адчуванне спакою, цішыні, шчасця, жыцця... Тэкст і фота Наталлі ЧЭКАН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рокат камбайна не зблытаць з іншымі гукамі. Калі чую яго летам упершыню недзе ўдалечыні, сэрца імгненна ахутвае думка… пачалося! Залатое жніво. І ўнутры пачынае...
|
|