Грошы «грабуць лапатай»
06.08.2018
—
Сельское хозяйство
|
Заспелі рабят як раз у той самы момант, калі вялікагрузны МАЗ дадаваў залатыя «барханы» збожжа пры разгрузцы. Як толькі ад'ехала тэхніка, юныя КЗСаўцы з шуфлямі і мётламі ўзяліся за працу: сталі разраўноўваць насыпы і замятаць іх па баках. У першай змене працуе сем чалавек, столькі ж у другой. Дэвіз хлопцаў: бяры пабольш, кідай далей. Камандзір студатрада – навучэнец Гомельскага прафесійна-тэхнічнага каледжа Вячаслаў Кашперка, дарэчы, на збожжатаку ён заняты пятае лета. Таксама ў хлебаробнай брыгадзе ліцэіст Віктар Сігаеў і вучні Стралічаўскай школы Артур Шрамко, Аляксандр Чарняўскі, Сяргей Кузняцоў, Уладзіслаў Сігаеў і Мікіта Сігаеў. Паміж сабой яны называюць адзін аднаго па мянушках – Шатуноў, Рыжы, Смарчок, Кузя, Шакаладка, Цыркуль.
Тэкст і фота Наталлі ЧЭКАН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Стралічаўскім збожжасушыльным комплексе працуе студатрад імя У.М. Марчанкі. Заспелі рабят як раз у той самы момант, калі вялікагрузны МАЗ дадаваў залатыя... |
|