Аб харчовай бяспецы краіны. 21.by

Аб харчовай бяспецы краіны

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Вытворчасць малака ў Беларусі перавышае ўнутраную патрэбнасць больш як у два разы. Аб гэтым паведаміў у час «круглага стала» па пытаннях забеспячэння харчовай бяспекі намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло. Ён адзначыў, што, згодна з міжнароднымі ацэнкамі, па ўзроўні харчовай бяспекі Беларусь характарызуецца як краіна, якая забяспечвае даступнасць прадуктаў харчавання. «Па такіх пазіцыях, як яйка, мяса, малако, узровень самазабеспячэння краіны ў 1,3-2,3 раза перавышае патрэбнасць», — сказаў Ігар Брыло. Напрыклад, за 2017 год узровень самазабеспячэння па малаку склаў 235,4 працэнта. Па вытворчасці абсалютнай большасці відаў сельскагаспадарчай прадукцыі на душу насельніцтва Беларусь істотна перавышае аналагічныя паказчыкі іншых краін СНД. Так, у мінулым годзе на душу насельніцтва было вырашчана 675 кг бульбы (для параўнання: у Расіі — 201 кг, Казахстане — 197 кг), 127 кг мяса (у Расіі — 71 кг, Казахстане — 56 кг), 771 кг малака (у Казахстане — 303 кг, Расіі — 212 кг). Асаблівую ролю ў забеспячэнні харчовай бяспекі адыгрывае вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі. «Узважаная палітыка дзяржавы ў развіцці агра-прамысловага комплексу, а таксама мадэрнізацыя вытворчых магутнасцей жывёлагадоўчых аб’ектаў далі магчымасць забяспечыць той узровень вытворчасці прадукцыі, які дазваляе задавольваць як патрэбнасці ўнутранага рынку малочнай і мясной прадукцыі, так і нарошчваць экспарт», — сказаў на заканчэнне намеснік міністра.

blr.belta.by.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вытворчасць малака ў Беларусі перавышае ўнутраную патрэбнасць больш як у два разы. Аб гэтым паведаміў у час «круглага стала» па
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика