Працаўнікам роднай зямлі. Святочны фотарэпартаж. 21.by

Працаўнікам роднай зямлі. Святочны фотарэпартаж

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У раённым цэнтры культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.
Арганізатары свята пастараліся, каб яно стала сапраўды яскравым і запамінальным для яго ўдзельнікаў і гасцей: у фае РЦК іх сустракалі жывыя скульптуры, з якімі ўсе жадаючыя з задавальненнем фатаграфаваліся, там жа была арганізавана выстава-конкурс асенніх карзін, падрыхтаваных сельгаспрадпрыемствамі раёна. Карціну завяршала цудоўная музыка, якая гучала ў выкананні духавого аркестра РЦК, які дэбютаваў на гэтым свяце.








Сама ж урачыстасць у глядзельнай зале пачалася з літаратурна-музычнай кампазіцыі “Вяртанне да спадчыны”, падчас якой артыстычны маналог у выкананні Паўла Ялковіча крануў за жывое кожнага, каму дарагі яго родны куток, яго малая радзіма.
На гэтай узнёслай ноце свае віншаванні працаўнікам палёў, ферм і перапрацоўчай прамысловасці выказалі старшыня Нясвіжскага райвыканкама Генадзь Салавей і начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама Таццяна Хмель.
Генадзь Міхайлавіч у сваім дакладзе коратка, але ёміста абмаляваў асноўныя вынікі сельскагаспадарчага года, нагадаўшы аб тым, што пры ўсёй яго складанасці працаўнікі Нясвіжчыны зрабілі ўсё магчымае, каб мінімізаваць уплыў неспрыяльнага надвор’я, і што, нягледзячы на ўсе цяжкасці, у такіх гаспадарках, як ААТ “Новае жыццё”, СВК “Агракамбінат Сноў” і ААТ “Грыцкевічы”, быў атрыманы лепшы ў раёне ўраджай збожжавых, у ААТ “Новае жыццё”, “Грыцкевічы”, “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, СВК “Агракамбінат Сноў” — цукровых буракоў, у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, “17 Верасня”, “Грыцкевічы”— зерня кукурузы. Кіраўнік раёна правёў таксама ўзнагароджванне лепшых працаўнікоў АПК Нясвіжчыны.
Таццяна Мікалаеўна ў сваім звароце да прысутных адзначыла важнасць сельскагаспадарчай працы як аднаго з асноўных складаемых агульнага дабрабыту нашай дзяржавы, павіншавала прысутных са святам ад свайго імя, а таксама ад імя старшыні Мінаблвыканкама Анатоля Ісачанкі і яго першага намесніка Ігара Макара, выказала шчырую ўдзячнасць героям дня за добрасумленнае стаўленне да сваёй работы, за вернасць роднай зямлі. Яна таксама выканала пачэсную місію ўзнагароджвання, аб’явіўшы Падзякі старшыні Мінаблвыканкама трактарысту-машыністу ААТ “Новае жыццё” Мікалаю Буйко, аператару па адкорме свіней ААТ “Лань-Нясвіж” Аксане Аршанскай, трактарысту-машыністу ААТ “Гарадзея” Мікалаю Яшэню. Ганаровую грамату Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь атрымала аператар машыннага даення СВК “Агракамбінат Сноў” Людміла Купрык.
Раздзяліць свята з працаўнікамі Нясвіжчыны прыбылі таксама старшыня Капыльскага раённага выканаўчага камітэта Анатоль Ліневіч, намеснік дырэктара УП “Бырысаўскі камбінат хлеба-прадуктаў” Анатоль Лявоненка, дырэктар вытворчага ўчастка РУП “Мінск крышталь” — упраўляючая камапанія холдынга “Мінск Крышталь Груп” Вацлаў Рублік, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня праўлення СВК “Агракамбінат “Сноў” Мікалай Радаман, прадстаўнікі духавенства.
Зала вітала гарачымі апладысментамі пераможцаў і прызёраў раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і збожжабабовых культур. Так, першае месца ў ім сярод экіпажаў у складзе старшых камбайнераў і камбайнераў сельгасарганізацый, якія дабіліся максімальнага ўмоўнага намалоту збожжа на камбайн пры высокай якасці работ, заваяваў Іван Касцюкевіч з СВК “Агракамбінат Сноў”, сярод маладзёжных экіпажаў ва ўзросце да 31 года — Сяргей Чычко з ААТ “Лань-Нясвіж”, сярод вадзіцеляў на адвозцы збожжа ад камбайна — Генадзь Янкоўскі з ДП “ЭБ “Свеклавічная”, сярод маладых вадзіцеляў — Віталь Мамонька з СВК “Агракамбінат Сноў”. сярод звёнаў (аператараў) збожжасушыльных установак пераможцам стала звяно аператараў збожжасушыльнай устаноўкі ААТ “Лань-Нясвіж” (старшы аператар Сяргей Леўшын), сярод галоўных аграномаў, якія забяспечылі найбольшы выхад збожжа на адзін бала-гектар ворных зямель — Міхаіл Канановіч з ААТ “Новае жыццё”, сярод галоўных інжынераў сельскагаспадарчых арганізацый — Міхаіл Цыуля з ААТ “Грыцкевічы”.
За добрасумленную працу ў аграпрамысловым комплексе Нясвіжскага раёна і важкі ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны ў 2018 г. Падзяка старшыні Нясвіжскага райвыканкама была аб’яўлена 30 працаўнікам, 45 чалавек атрымалі Падзячныя пісьмы старшыні райвыканкама.








Асобныя віншаванні віноўнікам урачыстасці адрасаваў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Віктар Худніцкі. Ён таксама падвёў вынікі конкурсу “Дары роднага краю” — на лепшую восеньскую карзіну ад сельскагаспадарчых арганізацый раёна. У ім перамагла карзіна СВК “Агракамбінат Сноў”. Другое месца заняло ААТ “Новае жыццё”, трэцяе — ААТ “Лань-Нясвіж”. Прызы былі ўручаны кіраўнікам гаспадарак.
Свае віншаванні на цудоўнай роднай мове героям дня ўручылі і самыя юныя ўдзельнікі ўрачыстасці, выхаванцы дзіцячага сада-ясляў №4 г. Нясвіжа “Караблік дзяцінства”, якім зала аддзячыла гарачымі апладысментамі.
Мерапрыемства завяршылася яскравым канцэртам, які распачаў танцавальны калектыў “Аксаміт” філіяла “Нясвіжскае УМГ” ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь”. Цудоўны настрой, створаны “Лявоніхай” у яго выкананні, стаў адметнай рысай усяго святочнага відовішча, у якое затым упісалі свае непаўторныя ноты народны ансамбль песні і танца “Вяночак”, народны ансамбль народнай музыкі і песні “Зараніца”, народны ансамбль народнай песні “Лянок”, узорны ансамбль гарманістаў “Аношкаўскія музыкі”, народны ансамбль народнай песні “Ланская бяседа”, народны танцавальны калектыў “Узорыца”, ансамбль песні “Каларыт”, народны інструментальны ансамбль “Нясвіжскія лыжкары”, народныя ансамблі песні “Згода” і “Забава”, народны ансамбль песні “Млечны шлях”.
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.
Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У раённым цэнтры культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика