Працаваць на зямлі трэба эфектыўна
22.11.2018
—
Сельское хозяйство
|
— вось сутнасць размовы на пасяджэнні райвыканкама, якое адбылося 16 лістапада пад кіраўніцтвам старшыні Паўла Налівайкі з актыўным удзелам намесніка старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Андрэя Кажамякіна, калі разглядалася пытанне аб выкарыстанні зямель нашымі сялянскімі (фермерскімі) гаспадаркамі і сельскагаспадарчымі арганізацыямі прыватнай формы ўласнасці. На тэрыторыі раёна функцыянуюць 17 фермерскіх гаспадарак, якім прадастаўлены зямельныя ўчасткі агульнай плошчай 2355 гектараў. Сярэдні памер землекарыстання — 139 га, найбольшыя пло-шчы маюць «АгроАвтоНова» (438), «Гаспадар» (275) і «Садовое» (263), найменшую — «Сокол-2014» (7,21). Акрамя фермерскіх гаспадарак, ажыццяўляюць сваю дзейнасць 4 сельгасарганізацыі прыватнай формы ўласнасці, якім прадастаўлены зямельныя ўчасткі агульнай плошчай 5742 га: ТАА «Сельхозинвест» (5103), «Агрокомплекс «Свояк» (596), «Чистая ягода» (14) і прадпрыемства «Ялта» (29). Сярэдні бал урадлівасці глебы ворных зямель, прадастаўленых фермерскім гаспадаркам, — 28,8: найбольшы (36,2) — «АгроАвтоНова», найменшы (13,9) — «Сокол-2014». Гаспадаркі і сельгасарганізацыі ў асноўным спецыялізуюцца на раслінаводстве, за выключэннем «Барвало» (развядзенне буйной рагатай жывёлы малочнага напрамку), СФГ «АзБел-Фортуна» (развядзенне і вырошчванне дробнай рагатай жывёлы, авечак), ФГ «Садовое» (акрамя раслінаводства займаецца вырошчваннем буйной рагатай жывёлы мясных парод), СФГ «ГриНатАлес» (пладаводства), прыватнае прадпрыемства «Ялта», ТАА «Чистая ягода» (згодна з праграмай развіцця плануе спецыялізавацца на пладаводстве — вырошчванні буякоў). За 2017 год і сёлетні перыяд чатыром зноў утвораным прадастаўлены зямельныя ўчасткі агульнай плошчай 70 гектараў. Аддзелам землеўпарадкавання райвыканкама пастаянна ажыццяўляецца дзяржкантроль за выкарыстаннем і аховай зямель. Усяго ў 2018 годзе выяўлена 1205 га невыкарыстоўваемых сельгасзямель, з іх ворных — 574. Па ўсіх выяўленых хібах землекарыстальнікам выдадзены прадпісанні аб неабходнасці ўцягвання невыкарыстоўваемых зямель у гаспадарчы абарот з указаннем канкрэтных тэрмінаў. За неэфектыўнае выкарыстанне, невыкананне патрабаванняў па ахове зямель сёлета аддзелам кіраўнікі СФГ «Гапаевка» і «Наследие хуторок» прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні, прадугледжаныя ч. 2 арт. 15.10 КаАП у выглядзе штрафу ў памеры адпаведна 0,5 і 10 базавых велічынь; у дачыненні да ФГ «Гаспадар» складзена 3 пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія накіраваны для разгляду ў суд; у дачыненні да СФГ «В путь» пачаты адміністрацыйны працэс. Падрабязна было разгледжана і пытанне аб ходзе выканання плана мерапрыемстваў па рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» ў Асіповіцкім раёне на 2018 год. Асабліва — недахопы, якія патрабуюць увагі і прыняцця дадатковых арганізацыйна-кіраўнічых рашэнняў. Так, на тэрыторыі раёна ў арганізацыях адбылося 13 (як за аналагічны перыяд 2017 года) няшчасных выпадкаў, у выніку якіх траўмы атрымала 15 чалавек. Павялічылася іх колькасць са смяротным зыходам (трагедыя здарылася ў ЗТАА «Дахавы завод ТэхнаНIКОЛЬ») і з цяжкімі вытворчымі траўмамі — з 3 да 10. Таксама на 12% вырасла колькасць пажараў (37 — 33), дзе загінула 3 чалавекі (у 2017 годзе — столькі ж), з іх 1 дзіця. Шмат увагі было нададзена і пытанню арганізацыі работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур на аснове заяўнага прынцыпу «адно акно» ў жыллёва-камунальных арганізацыях раёна. Мэта натуральная і зразумелая: пазбавіцца ад наяўных недахопаў. Ва УКП ЖКГ, ДУКВП «Водаканал» і КДУП “Адзіны разліковы цэнтр» ужо зроблена нямала, аднак маюцца і хібы-недапрацоўкі. Устаноўлена, напрыклад, што асобныя звароты разгледжаны няякасна, без тлумачэння парадку абскарджання. Не заўсёды своечасова выконваюцца рашэнні, прынятыя па зваротах, узятых на кантроль. Маюць месца недахопы ў падпарадкаванні справаводства па адміністрацыйных працэдурах, арганізацыі працы дыспетчарскай службы. У ДУКВП «Водаканал», КДУП “Адзіны разліковы цэнтр» не забяспечана магчымасць падачы грамадзянамі электронных зваротаў. За дапушчаныя парушэнні заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб ва УКП ЖКГ да дысцыплінарнай адказнасці ў бягучым годзе прыцягнута 8 работнікаў (7 вымоў, 1 заўвага), у КДУП “Адзіны разліковы цэнтр» — 2 (вымовы). Падрабязна разгледзелі члены райвыканкама і стан ідэалагічнай работы на прадпрыемствах чыгуначнага транспарту. У гэтым плане там ужо выпрацавана сістэма. Створаны і дзейнічаюць аргструктуры грамадскіх аб’яднанняў: прафсаюзныя, 5 ветэранскіх “пярвічак” (786 чалавек), грамадскія фарміраванні 5 добраахвотных дружын (31), саветы прафілактыкі, камісіі па аздараўленні. У адміністрацыйным будынку вагоннага дэпо актыўна функцыянуе пакой баявой і працоўнай славы чыгуначнага вузла. Надаецца ўвага падбору маладых кадраў, пытанням паляпшэння ўмоў працы і адпачынку членаў працоўных калектываў і г.д. Аднак ёсць і праблемныя моманты. Да прыкладу, з 2012 года не выпускаліся інфармацыйныя матэрыялы аб арганізацыях, выдадзеныя друкарскім спосабам; на стэндах сустракаецца састарэлая інфармацыя; належным чынам не аформлена Дошка гонару ў дыстанцыі пуці; не надаецца належная ўвага стварэнню пярвічных арганізацый ГА «Белая Русь» і г.д. Шляхі пазбаўлення ад вузкіх месцаў і знайшлі адлюстраванне ў прынятых рашэннях. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— вось сутнасць размовы на пасяджэнні райвыканкама, якое адбылося 16 лістапада пад кіраўніцтвам старшыні Паўла Налівайкі з актыўным удзелам намесніка старшыні...
|
|