Дмитрий Махина назначен новым руководителем ГП «Птицефабрика «Красноармейская». 21.by

Дмитрий Махина назначен новым руководителем ГП «Птицефабрика «Красноармейская»

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

8 студзеня бягучага года назначаны новы кіраўнік камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”. Ім стаў Дзмітрый Мікалаевіч Махіна.


Дзмітрый Мікалаевіч нарадзіўся 24 чэрвеня 1987 года ў г. Валожыне Мінскай вобласці. Мае дзве вышэйшыя адукацыі: у 2010 — скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці рамонтна-абслугоўваючая вытворчасць у сельскай гаспадарцы. У 2014 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, атрымаўшы спецыяльнасць упраўленне прадпрыемствамі аграпрамысловага комплексу.

Працоўны стаж Дзмітрыя Мікалаевіча пачаўся ў 2010 годзе з пасады загадчыка майстэрнямі сельскагаспадарчага вытворчага комплексу “Радзіма Якуба Коласа” Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Прыкладна праз год назначаны галоўным інжынерам гэтага ж сельгаспрадпрыемства. Наступнай прыступкай службовай лесвіцы Дзмітрыя Махіны стала пасада кіраўніка адкрытага акцыянернага таварыства “Уздзенскі райаграсэрвіс” Мінскай вобласці. Са снежня 2018 года назначаны намеснікам дырэктара па вытворчасці КСУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”. Два тыдні таму Дзмітрый Махіна стаў дырэктарам сельгаспрадпрыемства.

Дзмітрый Мікалаевіч ставіць перад сабой і працаўнікамі гаспадаркі задачы на бліжэйшы час:

– Асноўная мэта, якая стаіць сёння перад механізатарамі гаспадаркі, – якасны рамонт тэхнікі і падрыхтоўка яе да вясенне-палявых работ. Рамонтныя работы вядуцца, будуць яны працягвацца і ў наступным месяцы. Таму плануем правесці пасяўную кампанію бягучага года ў аптымальныя тэрміны. Існуюць пэўныя фінансавыя цяжкасці з набыццём мінеральных угнаенняў, у сувязі з чым працэнт забяспечанасці азотнымі, фосфарнымі і калійнымі ўгнаеннямі будзе невысокі. Немалаважным з’яўляецца ўнясенне вясной у глебу арганікі, вывазам якой на палі сёння актыўна займаюцца механізатары гаспадаркі.

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
8 студзеня бягучага года назначаны новы кіраўнік камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”. Ім стаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика