У ААТ «Княж» узнагародзілі перадавікоў пасяўной
26.04.2019
—
Сельское хозяйство
|
Завяршылася вясенняя пасяўная кампанія ў сельгаспрадпрыемствах нашага раёна. На яе працягу ў гаспадарках падводзіліся прамежкавыя вынікі з узнагароджваннем лепшых працаўнікоў граматамі, падзякамі і грашовымі прэміямі. У ААТ “Княж” кіраўніцтва і прафсаюзны камітэт таксама не абышлі сваёй увагай перадавікоў сельгасвытворчасці, якія дасягнулі лепшых вынікаў падчас пасяўной кампаніі. На адной з чарговых планёрак дырэктар гаспадаркі Уладзімір Пятровіч Буда і старшыня прафсаюзнага камітэта Таццяна Іосіфаўна Бохан ўзнагародзілі механізатараў Васілія Данілава, Аляксандра Лаўрыновіча, Аляксандра Данілава, Садофія Васільева, Сяргея Хаданёнка, Барыса Гушчынскага, Івана Грыгор’ева, Паўла Яблонскага, Сцяпана Канюшэўскага і Ігара Цярэшку дыпломамі і грашовымі прэміямі за добрасумленную працу і высокі прафесіяналізм. Уладзімір Пятровіч Буда выказаў спадзяванне, што корманарыхтоўчыя работы, якія неўзабаве пачнуцца ў гаспадарцы, таксама пройдуць зладжана, эфектыўна і ў тэрмін. Сяргей РАЙЧОНАК. |
|