У Слуцку прайшла 13-я абласная спартакіяда работнікаў АПК. У ёй прыняла ўдзел і каманда Нясвіжчыны, сфарміраваная з удзельнікаў аналагічных раённых спаборніцтваў. У склад зборнай увайшлі прадстаўнікі ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”, СВК “Агракамбінат Сноў”, ЗАТ “1 Мая” і ЗАТ “Аблрапсаграсэрвіс”, а таксама кіраўнікі райсельгасхарчу і РК прафсаюза работнікаў АПК Віктар Худніцкі і Іван Кендыш.
Як прайшлі спаборніцтвы, нам расказаў Іван Кендыш:
— З 22 каманд вобласці наша заняла ў агульным заліку восьмае месца. У тым ліку другое — па лёгкай атлетыцы, трэцяе — па плаванні. У індывідуальных спаборніцтвах ёсць яшчэ лепшыя вынікі. Аляксандр Завясніцкі з ЗАТ “Аблрапсаграсэрвіс” заняў 1 месца ў бегу на 1000 метраў. Бронзавымі прызёрамі па плаванні сталі Аксана Бабок са “Снова” і Алена Курцэрава з цукровага камбіната, а таксама начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Віктар Худніцкі па дартсе і ў агульным заліку сярод сваіх калег.

Каманда — сярэбраны прызёр па лёгкай атлетыцы — у складзе Алены Курцэравай з Гарадзейскага цукровага камбіната і Аляксандра Завясніцкага з аблрапсаграсэрвіса
“НН”