На сувязі — дыспетчар Марыя Трухан. 21.by

На сувязі — дыспетчар Марыя Трухан

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  


Дыспетчар ААТ “Гарадзея” Марыя Трухан — адна з самых вопытных дыспетчараў у сельскай гаспадарцы Нясвіжскага раёна. На гэтай пасадзе яна працуе ўжо трыццаць гадоў, а ўвесь яе дыспетчарскі стаж складае амаль паўстагоддзя.

Абаяльная, аптымістычная, заўсёды ветлівая. Гэта чалавек, які зараджае сваёй станоўчай энергетыкай, выклікае прыхільнасць у людзей. Марыя Мікалаеўна лёгка знаходзіць агульную мову з калегамі, а гэта ў яе рабоце немалаважна. Як вядома, ад увішнасці, прафесіяналізму, камунікабельнасці дыспетчара таксама ў многім залежыць зладжанасць вытворчага працэсу ў гаспадарцы.

Разнастайныя справаздачы і звесткі, стан спраў у сельгасвытворчасці, дзясяткі імён і прозвішчаў механізатараў, жывёлаводаў — усё гэта Марыя Мікалаеўна ведае, як кажуць, “на зубок”. Яна займаецца зборам даных з палёў і ферм, адказвае за перадачу інфармацыі ва ўпраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, выводзіць аб’ектыўную карціну таго, што адбываецца ў сельгаспрадпрыемстве.

Працоўны дзень дыспетчара пачынаецца ў пяць гадзін раніцы. У кабінеце практычна ні на хвіліну не змаўкае мабільны тэлефон, не ведаючы перапынкаў ні ў будні, ні ў выхадныя і святы. Званкі бываюць самыя розныя. То, напрыклад, адключылася электра-энергія на ферме, то корму своечасова не падвезлі, то спыніўся трактар у полі… Пастаянна даводзіцца аператыўна штосьці высвятляць, удакладняць, арганізоўваць, каардынуючы працу кіраўніка гаспадаркі і спецыялістаў. Задача гэта патрабуе вялікай адказнасці і самааддачы.

Але, нягледзячы на занятасць, у Марыі Мікалаеўны заўсёды на ўсіх і на ўсё хапае часу і ўвагі. У яе двое дарослых дзяцей — сын Віктар і дачка Ганна, чатыры ўнучкі. Стасункі з імі заўсёды прыемныя і неабходныя. То трэба што параіць, то проста выслухаць.

А яшчэ наша гераіня вельмі любіць кветкі, асабліва архідэі. Сезон за сезонам яны ўпрыгожваюць яе падворак і дом. Дораць добры настрой.

Не так даўно М.М.Трухан адзначыла свой юбілей. Дзень нараджэння сустракала на працоўным месцы. Са святам дыспетчара ААТ “Гарадзея”павіншавалі калегі, прадстаўнікі райвыканкама і РК прафсаюза работнікаў АПК. У гэты дзень ёй была ўручана Падзяка старшыні Нясвіжскага райвыканкама.

Наталля ЕРМАШЭНКА


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дыспетчар ААТ “Гарадзея” Марыя Трухан — адна з самых вопытных дыспетчараў у сельскай гаспадарцы Нясвіжскага раёна. На гэтай пасадзе яна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика