У Дубровенскім раёне падведзены вынікі спаборніцтва на касавіцы. 21.by

У Дубровенскім раёне падведзены вынікі спаборніцтва на касавіцы

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Дубровенскага раёна падведзены вынікі спаборніцтва на нарыхтоўцы травяністых кармоў з траў першага ўкосу.
І на мінулым тыдні старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Малянкоў выехаў у сельгасарганізацыі, каб павіншаваць перадавікоў корманарыхтоўкі і ўручыць ім заслужаныя ўзнагароды.

У цэнтры ўвагі апынуліся механізатары СГФ ім.Ю.Смірнова ААТ «Аршанскі КХП»: Віктар Іваноў, які стаў пераможцам на перавозцы зялёнай масы, Васіль Фядзько — на прэсаванні сянажнай масы ў стрэтч-плёнку.
Сярод пераможцаў і два работніка КУСГП «Прыдняпроўскі». Вядомыя чытачам «раёнкі» механізатары Віктар Лукашоў — на кашэнні траў, і прадстаўнік маладога пакалення механізатараў Андрэй Броднеў — на прэсаванні сена.
На здрабненні зялёнай масы лепшы вынік у механізатара ААТ «Каманіна» Аляксандра Белавусава. Механізатар ААТ «Якубава-Агра» Сяргей Шаргаёў лідзіраваў на зграбанні зялёнай масы.





Уручэнне ўзнагарод пераможцам адбылося на іх працоўных месцах. Аляксандр Малянкоў падзякаваў механізатараў за добрасумленную і карпатлівую працу, пажадаў далейшых працоўных дасягненняў, адзначыўшы, што нарыхтоўшчыкі кармоў забяспечваюць харчовую бяспеку не толькі раёна, але і краіны ў цэлым.



За якасную працу ад райкама прафсаюза работнікаў АПК лепшым механізатарам былі ўручаны дыпломы, грашовыя прэміі і кепкі лідараў працоўнага спаборніцтва. Атрымаўшы ўзнагароды, механізатары вярталіся да сваіх працоўных абавязкаў, бо ўсе яны ўпэўнены, што калі бярэшся за справу, то трэба выконваць усе сумленна, старанна і якасна. І можна не сумнявацца ў тым, што яны яшчэ не раз дасягнуць высокіх паказчыкаў.

Алена КАРСАКОВА.

На здымках: А.Малянкоў, В.Іваноў, В.Фядзько (на здымку ўверсе); злева направа — А.Броднеў; А.Белавусаў; С.Шаргаёў; В.Лукашоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Дубровенскага раёна падведзены вынікі спаборніцтва на нарыхтоўцы травяністых кармоў з траў першага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика