У Дубровенскім раёне на жніве лідзіруе моладзь. 21.by

У Дубровенскім раёне на жніве лідзіруе моладзь

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дубровно, дубровенский, жатва, профсоюз, молодой специалист

Мінулы тыдзень стаў для жніва-2019 ў нашым раёне багатым на працоўныя дасягненні.
З раніцы аўторка віншаванні прымаў вадзіцель ААТ «Праўда-С» Уладзімір Пабойкін, які першы ў раёне перавёз ад камбайнаў 2 тысячы тон збожжа. Пасля цырымоніі ўзнагароджання ўсе прысутныя затрымаліся, каб абмеркаваць надзённыя справы, і старшыня прафкама прадпрыемства Вольга Калько сказала: «Сёння вы да нас яшчэ прыедзеце віншаваць лідараў жніва — Мікалаю Чэкчыкаву, маладому камбайнеру, да тысячы тон засталося зусім мала».
Мікалай пацвердзіў, што да поўдня возьме гэтую лічбу. Так і атрымалася. Калі мы зноў апынуліся на палях ААТ «Праўда-С», ён не толькі дасягнуў, але і пераўзышоў яе — намалаціў 1034 тоны.


Дубровно, дубровенский, жатва, профсоюз, молодой специалист

Яно і зразумела: ён не першы год у лідарах жніва. У мінулым годзе Мікалай Чэкчыкаў быў першым сярод маладых удзельнікаў жніва, хто ў Віцебскай вобласці ўвогуле дасягнуў тысячнага намалоту. Яго працоўныя дасягненні былі адзначаны на абласным фестывалі «Дажынкі-2018» у Верхнядзвін¬ску. Таму працаўнік упэўнены у сваіх сілах і, калі даў абяцанне, стрымаў яго.

Дубровно, дубровенский, жатва, профсоюз, молодой специалист

Віншаванні і словы ўдзячнасці прагучалі ў яго адрас ад Алега Лындзіна, старшыні Дубровенскага райвыканкама; Вікторыі Храмцовай, першага сакратара райкама БРСМ; Ірыны Сокалавай, старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў; Аляксандра Малянкова, старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК.

Дубровно, дубровенский, жатва, профсоюз, молодой специалист

Высокія намалоты былі б немагчымы, калі б на палях не вырасла добрае зерне: ураджайнасць палёў ААТ «Праўда-С» самая высокая ў раёне — 52,3 цэнтнера з гектара. І гэта заслуга галоўнага агранома сельгаспрадпрыемства Алены Чачуёвай. Грамату за выдатныя працоўныя вынікі ёй уручыў Аляксандр Карнееў, начальнік упраў¬лення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Дубровенскага райвыканкама.


Дубровно, дубровенский, жатва, профсоюз, молодой специалист


Дубровно, дубровенский, жатва, профсоюз, молодой специалист

Затым віншаванні атрымаў вадзіцель ААТ «Прыдубровенскае» Аляксандр Варанкоў, які першым з маладых вадзіцеляў у раёне перавёз ад камбайнаў 1500 тон збожжа. На палях ААТ «Прыдубровен¬скае» ен шчыруе побач з бацькам, які кіруе камбайнам.
—Прайшло зусім мала часу з таго моманту, калі аграрыі Дубровеншчыны правялі традыцыйныя «Зажынкі». І тое, што мы сёння маем такі вынік, сведчыць: жніво ідзе добрымі тэмпамі пры захаванні неабходных тэхналагічных параметраў, — адзначыў старшыня райвыканкама Алег Лындзін. — А галоўная роля ў гэтым належыць менавіта людзям. Працаўнікам з вялікай літары. Яны сапраўднае багацце нашага раёна. Асабліва прыемна, што сёння на палях працуюць маладыя дубровенцы. І вялікі дзякуй ім за вернасць сваёй працы, зямлі і нашай малой радзіме.
Алена КАРСАКОВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінулы тыдзень стаў для жніва-2019 ў нашым раёне багатым на працоўныя дасягненні. З раніцы аўторка віншаванні прымаў вадзіцель ААТ «Праўда-С»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика