Не толькі колькасць, але і якасць. Працаўнікам ААТ “Гарадзея” ёсць чым ганарыцца. 21.by

Не толькі колькасць, але і якасць. Працаўнікам ААТ “Гарадзея” ёсць чым ганарыцца

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Пакуль работнікі раслінаводства шчыруюць на палях, не менш старанна дбаюць пра свой участак работы жывёлаводы ААТ “Гарадзея”. Ім ёсць чым ганарыцца: валавая вытворчасць малака за І паўгоддзе гэтага года дасягнула 5229,5 тоны, што на 102,6 тоны больш за адпаведны перыяд мінулага года. Тэмп росту — 102 %.
Памочнік начальніка комплексу “Студзёнкі” Наталля Броцман адказвае за бычкоў узростам  4 — 6 месяцаў

Вялікую ўвагу гарадзейцы надаюць не толькі колькасці, але і якасці малака. “Экстрай” яго здалі ад пачатку года 98 %,эта на 4 % болей, чым летась.
Вытворчасць (вырошчванне) мяса за І паўгоддзе гэтага года склала 1185,6 тоны, што на 25,8 тоны болей, чым год таму. Сярэднясутачную прывагу на дарошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы давялі да 897 грамаў. Аператары па доглядзе бычкоў першага перыяду (на дарошчванні) Таццяна Касмовіч і Вольга Курыла дабіліся сярэднясутачнай прывагі кожнага свайго гадаванца ў 1009 грамаў.
Вядома, дасягнуць усяго гэтага было б немагчыма без граматнага падыходу да справы, самаадданасці і высокай адказнасці ўсіх працаўнікоў жывёлагадоўчай галіны ААТ “Гарадзея” — ад галоўных спецыялістаў да простых работнікаў ферм.
Ветурач комплексу “Студзёнкі” Жанна Кацуба за 5 гадоў работы ў “Гарадзеі” паспела зарэкамендаваць сябе як добрасумленны і адказны работнік. Падчас працоўнага водпуску галоўнага ветурача гаспадаркі яна выконвае яго абавязкі
Аператар робатызаванага даення фермы “Вялікая Лысіца” Аляксандр Мішчанка восем гадоў таму
пераехаў у “Гарадзею” з сям’ёй з Казахстана і, па яго словах, не пашкадаваў  аб гэтым. Гаспадарка прадаставіла жыллё і працу, і Аляксандр стараецца апраўдваць давер. Ён адказвае за работу апаратуры, у выпадку з’яўлення непаладак па магчымасці ліквідуе іх сам або выклікае інжынера. Таксама сочыць за тым, каб жывёла своечасова прыходзіла на дойку, каб у яе было дастаткова кармоў

На 25 кілаграмаў, у параўнанні з мінулагоднім павялічыўся і надой на адну фуражную карову. Зараз ён складае 4297 кілаграмаў. Самая высокая малочная прадуктыўнасць — у групе аператара машыннага даення Алены Рыкаванавай з фермы “Вялікая Лысіца”. Яна атрымала па 4705 кг на адну карову, прыбавіўшы ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года 208 кілаграмаў. Па валавым надоі ў гаспадарцы за І паўгоддзе лідзіруе Кацярына Кобусь з фермы “Копцеўшчына” — 283,5 тоны, што на 10,5 тоны больш у параўнанні з леташнім.
Жывёлавод фермы “Дубрава” Ганна Долмат даглядае цялушак, старэйшых за 12 месяцаў
Акуратныя добраўпарадкаваныя фермы — вызначальная прыкмета “ААТ “Гарадзея”
Жывёлавод Галіна Філіповіч працуе ў сваёй галіне ўжо 17 гадоў. Большасць з іх — на ферме “Дубрава”, дзе пад пільным наглядам загадчыцы Аксаны Хамко ўтрымліваюцца 594 цялушкі на дарошчванні і ўзнаўленні. Сюды жывёла паступае
ў 6-7 месяцаў, дарошчваецца да 14 месяцаў і пакрываецца. Разам з Галінай Міхайлаўнай тут працуюць даглядчыкі Таццяна Ворах, Ганна Долмат, Таццяна Уласік, Наталля Ярошка, Алена Арцёменка і асемянатар Сяргей Лукашэвіч
З усёй адказнасцю працуюць на МТФ “Вялікая Лысіца” ветурач Сюзанна Казарэдава і інжынер па працаёмкіх працэсах Віктар Казека
За немалы ўчастак работы даводзіцца адказваць загадчыцы фермы “Вялікая Лысіца” Ірыне Лобусь.Тут утрымліваецца 880 галоў буйной рагатай жывёлы і ў сярэднім 160 галоў маладняку, які затым адпраўляецца ў групы дарошчвання на іншыя фермы.На “Вялікай Лысіцы”працуюць 40 чалавек, вядзецца два віды доек — робатызаваная і праз малакапровад айчыннай вытворчасці. Надойваецца 19 700 кг малака ў суткі. Усё — гатункам “экстра”, таварнасць — 96 %

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота аўтара і Наталлі ЕРМАШЭНКА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пакуль работнікі раслінаводства шчыруюць на палях, не менш старанна дбаюць пра свой участак работы жывёлаводы ААТ “Гарадзея”. Ім ёсць чым
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика