Згодна з аператыўнай інфармацыяй Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь па стане на 19 жніўня, у краіне ўбрана 89,2 % збожжавых і зернебабовых (без кукурузы). Заканчваюць жніво хлебаробы Брэсцкай вобласці (99,2 %). 97 % плошчы ўбрана ў Гродзенскай вобласці.
Намалочана на палях краіны звыш 6 мільёнаў тон збожжа. Самы важкі хлебны каравай — на Міншчыне (больш за 1,5 мільёна тон). На другім месцы — Брэстчына (амаль 1,2 млн. тон). Сярэдняя ўраджайнасць па рэспубліцы складае 31,6 ц/га. Найбольш высокая яна — на Гродзеншчыне (36,9 ц/га).
У Мінскай вобласці першымі справіліся з уборкай збожжавых і зернебабовых хлебаробы Нясвіжскага і Стаўбцоўскага раёнаў. Канчатковая ўраджайнасць у іх — 59,5 ц/га і 31,1 ц/га. На другім месцы па ўраджайнасці, пасля нашага, — Дзяржынскі раён (49,5 ц/га), на трэцім — Клецкі (47,8 ц/га).
Па стане на раніцу 19 жніўня ў вобласці ўбрана 93,4 % плошчы, намалочана больш за 1 мільён 588 тысяч тон зерня. Ураджайнасць — 34,1 ц/га.
У раёне поўным ходам ідзе ўборка траў трэцяга ўкосу. Найбольшыя плошчы, з якіх яны звезены, — у СВК “Агракамбінат Сноў” (1215 га), ААТ “Гарадзея” (678 га), ААТ “Новае жыццё” (531 га), ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” (314 га). У цэлым па раёне травы трэцяга ўкосу ўбраны з плошчы 3877 гектараў.
Усяго ў сельгаспрадпрыемствах назапашана 7575 тон сена (93,5 % да задання), 120459 тон сенажу (71 %). Заданне па сенажу выканалі ў ААТ “Лань-Нясвіж”. 89 % ад неабходнага маюць яго ў ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя”, 81 % — у ААТ “Юшавічы”.
На адну ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана па 8,19 ц кармавых адзінак. Вышэй сярэднераённага гэты паказчык у ААТ “Лань-Нясвіж”, “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, “Новае жыццё”, “Юшавічы”, ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя”, ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” і ДП “Эксперыментальная база “Свеклавічная”.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.