“За дзень убіраю 12 — 14 гектараў буракоў”. Сяргей Галабурда аб працы ў полі. 21.by

“За дзень убіраю 12 — 14 гектараў буракоў”. Сяргей Галабурда аб працы ў полі

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Сонечны вераснёўскі дзень. Шырокае поле. Па ім рухаецца буракаўборачны камбайн. Усё больш вузкай становіцца зялёная стужка пасеваў, і ўсё падрастае побач бурт з салодкімі каранямі, да якога “Холмер” час ад часу пад’язджае, каб разгрузіць бункер.

Механізатар ЗАТ “1 Мая” Сяргей Галабурда мае багаты вопыт уборкі цукровых буракоў. Больш 20-і гадоў аддаў гэтай справе, асвоіў усе віды тэхнікі, якая адпрацавала за гэты час на калгасных бурачных палях. А ўсяго механізатарскі стаж у яго 28 гадоў.


— На “Холмеры” я адзінаццаты сезон, — расказвае Сяргей Лявонавіч. — Адрамантаваў яго, закончыўшы жніво — са збожжаўборачнага камбайна перасеў на буракаўборачны. Восем дзён затраціў, каб давесці да ладу. І вось прыступіў да ранняй копкі каранёў. За дзень убіраю 12 — 14 гектараў. А ўсяго буракі займаюць сёлета 410 гектараў.

— Буракі вырошчвалі пасля добрых папярэднікаў — збожжавых культур. З восені ўнеслі гліфасаты, арганікі па 60 тон на гектар, зааралі. Вясной заправілі глебу мінеральнымі ўгнаеннямі, закультывавалі. Сеялі буракі Артур Кіпроўскі і Валерый Шыцько. У іх вельмі адказная была задача, бо прамалінейнасць радкоў — залог паспяховай, без страт, уборкі. На хімпраполцы выдатна папрацаваў Аляксандр Табароўскі, пасевы дагэтуль стаяць чыстыя, — дапоўніў галоўны аграном акцыянернага таварыства Анатоль Міхлай. — Здаём карані цукрыстасцю 16,9 % — гэта паказчык вышэй базавага. Ураджайнасць пакуль — 430 ц/га. З часам будзе большай.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Вольгі МАРЧАНКА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сонечны вераснёўскі дзень. Шырокае поле. Па ім рухаецца буракаўборачны камбайн. Усё больш вузкай становіцца зялёная стужка пасеваў, і ўсё падрастае
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика