Тысячный намолот для молодых комбайнеров Сенненщины не предел. 21.by

Тысячный намолот для молодых комбайнеров Сенненщины не предел

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей Сухвал, малады механізатар ААТ “Сінягорскае”, сёлета ўжо намалаціў 1200 т збожжа. Падобныя дасягненні ў яго працоўнай біяграфіі былі і раней, калі працаваў у райаграсэрвісе.


Сяргей Сухвал

— Галоўная адметнасць сёлетняга жніва асабіста для мяне не ў тым, што надвор’е замінала ўборачным работам. Палову свайго намалоту я здабыў у суседніх сельгасарганізацыях: 180 т – у ААТ “Белая Ліпа”, больш чым па 200 т — у СУП “Саўгас імя Машэрава” і ААТ “ Бяленева”, — падлічвае камбайнер. Асабліва Сяргею і яго калегам спадабалася працаваць на палетках саўгаса імя Машэрава, дзе ўраджайнасць дасягала 40 цэнтнераў з гектара.

 Сёлета жніво для Сяргея Сухвала пачалося 17 ліпеня. У гэты дзень ён вывеў свой КЗС -1218 на азімый рапс, праз тыдзень працаваў на ўборцы каласавых. Як толькі абмалацілі азімыя культуры ў сваёй гаспадарцы, накіраваліся на дапамогу суседзям, бо яравыя яшчэ даспявалі.

 У гэтыя дні Сяргей заняты на машынным двары. Прыйшла пара малаціць яравы рапс, і ён ставіць на камбайн прыстаўку, каб зменшыць страты. Так што жніўны здабытак Сяргея Сухвала мае рэальны шанц павялічыцца.

 Працягваецца жніво і для Паўла Распорскага, яшчэ для аднаго маладога камбайнера. Ён шчыраваў на нівах ААТ “Белая Ліпа”. Нягледзячы на новы навучальны год настаўнік фізкультуры Ходцаўскай школы, паранейшаму ў полі.

 На днях Максім Янукоў, выконваючы абавязкі першага сакратара райкама ГА “БРСМ”, уручыў Сяргею і Паўлу Ганаровыя граматы раённага камітэта, якімі камбайнеры адзначаны ў рамках акцыі ”Моладзь на жніве”, і каштоўныя падарункі.

 Аляксандр ІЎЕЎ.

 Фота аўтара.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сяргей Сухвал, малады механізатар ААТ “Сінягорскае”, сёлета ўжо намалаціў 1200 т збожжа. Падобныя дасягненні ў яго працоўнай біяграфіі былі і раней, калі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика