На палях раёна: навіны аб сяўбе азімых, уборцы буракоў і кукурузы. 21.by

На палях раёна: навіны аб сяўбе азімых, уборцы буракоў і кукурузы

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Азімыя: сяўба —

на экватары

Па стане на 16 верасня, згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу, у раёне было пасеяна 7623 гектары азімых збожжавых культур (50 % да неабходнага). 80 % плошчы засеяна ў СВК “Агракамбінат Сноў”, 63 % — у ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”, 62 % — у РУП “Доследная навуковая станцыя”. Найбольшая дзённая прыбаўка — па 9 % — у ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя” і доследнай навуковай станцыі.

 

Буракі:

будзем з цукрам

Іх на ўчарашні дзень убралі з плошчы амаль 1080 гектараў (24 % ад неабходнага). 47 % буракоў выкапалі ў ААТ “Гара-дзея”, 43 % — у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, 36 % — у ДП “ЭБ “Свеклавічная”. З кожнага гектара ў сярэднім выходзіць па 496,4 цэнтнера карэння. Больш высокі ўраджай маюць буракаводы ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (644 ц/га), ААТ “Новае  жыццё” (574 ц/га), ААТ “Сейлавічы” (554 ц/га). На Гара-дзейскі цукровы камбінат сельгаспрадпрыемствы раёна здалі звыш 54 тысяч тон буракоў.

 

Кукуруза:

на сілас і зерне

На корм і сілас яе ўбрана 2575 гектараў (29 % ад неабходнага). 45 % — у ААТ “Грыцкевічы”, 40 % — у ЭБ “Свеклавічная”. Сярэдняя ўраджайнасць зялёнай масы — 416,9         ц/га. Вышэй яна ў “Грыцкевічах” — 563 ц/га і “Новым жыцці” — 464 ц/га.

Кукурузу на зерне ўбіраюць тры гаспадаркі: ЗАТ “1 Мая” (18 га), ААТ “Новае жыццё” (14 га), ААТ “Грыцкевічы” (13 га). Сярэдняя ўраджайнасць — 112 ц/га, а ў “Грыцкевічах” — 135 ц/га.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Азімыя: сяўба — на экватары Па стане на 16 верасня, згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу, у раёне было пасеяна 7623
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика