С лучшими показателями в Гродненской области кореличские аграрии завершили уборку льна. 21.by

С лучшими показателями в Гродненской области кореличские аграрии завершили уборку льна

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поспех заўтрашняга дня закладваецца сёння – аксіёма, якой прытрымліваецца агранамічная служба Карэліччыны. Адпаведна на палях раёна хутка, зладжана і з захаваннем усіх тэхналагічных патрабаванняў вядуцца асеннія палявыя работы.

Насенне азімых зерневых культур, якія былі пасеяны на раннім этапе пасяўной кампаніі, ужо дало дружныя ўсходы. Некаторыя гаспадаркі праводзяць іх першую хімапрацоўку.а сённяшні дзень першарадную ўвагу аграрыі раёна надаюць сяўбе азімых зерневых культур, якая на раніцу 17 верасня дасягнула экватара. Так, сельгаспрадпрыемствамі Карэліччыны пасеяна 6351 га, альбо 52% ад запланаваных 12290 га. Па тэмпах закладкі будучага ўраджаю лідзіруюць СВК “Маяк-Заполле”, СВК “Жухавічы” і КСУП “Лукі-Агра”, дзе на ўчарашнюю раніцу пасеяна 1065 га, 903 га і 820 га адпаведна.

У раёне працягваецца восеньскае ворыва пад сяўбу азімых збожжавых культур. Гэты від работ выкананы ў гаспадарках Карэліччыны на 10018 га, што складае 82% ад плану.

ААТ “Карэлічы-Лён”, КСУП “Малюшычы” і КУСП “Чарняхоўскі-Агра” закончылі ўборку лёну, плошчы пад які сёлета складаюць 2150 га. На фінішным этапе Карэліцкі раён дасягнуў лепшых паказчыкаў у Гродзенскай вобласці. У фізічнай вазе нарыхтавана 8263 тоны льнотрасты, у заліковай вазе – 7627,3 тоны. Ураджайнасць ільнотрасты складае 38,4 ц/га, ураджайнасць ільновалакна – 11,8 ц/га, сярэдні нумар нарыхтаванай ільнотрасты – 1,15.


Не прыпыняецца на палях раёна ўборка кукурузы на сілас. На раніцу 17 верасня аграрыямі Карэліччыны ўбрана 1516 га, альбо 29% ад плану ў 5231 га. Раённым лідарам па ўраджайнасці царыцы палёў з’яўляецца КСУП “Племзавод Карэлічы”, дзе атрымліваюць 470 цэнтнераў якаснага корму з аднаго гектара. Па тэмпах уборкі ў перадавіках – СВК “Жухавічы”, КСВУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская” і КУСП “Чарняхоўскі-Агра”, дзе ўбрана 355 га, 299 га і 211 га адпаведна.

Працягваецца на Карэліччыне ўборка цукровых буракоў. На ўчарашнюю раніцу ўбрана 581 га, альбо 16% ад неабходных 3550 га, накапана 30306 тон салодкіх караняплодаў пры сярэдняй ураджайнасці па раёне 522 ц/га. На перапрацоўку карэліцкімі гаспадаркамі адпраўлена 25917 тон сыравіны.

Аксана ЯНУШ

Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Поспех заўтрашняга дня закладваецца сёння – аксіёма, якой прытрымліваецца агранамічная служба Карэліччыны. Адпаведна на палях раёна хутка, зладжана і з
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика